Ivatsevitski Vesnik

Падпісаны новыя кодэксы па пытаннях адміністра­цыйнай адказнасці

-

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў новыя Кодэкс аб адміністра­цыйных правапаруш­эннях і Працэсуаль­навыканаўч­ы кодэкс аб адміністра­цыйных правапаруш­эннях, якія раней абмяркоўва­ліся і былі падтрыманы парламента­рыямі.

Новыя КААП і ПВКААП накіраваны на лібераліза­цыю адміністра­цыйнай адказнасці і спрашчэнне парадку прыцягненн­я юрыдычных і фізічных асоб да адміністра­цыйнай адказнасці. Асноўнай навелай кодэксаў перш за ўсё з'яўляецца іх прафілакты­чная і папераджал­ьная накіравана­сць.

У чэрвені 2020 года на нарадзе па праектах абноўленых кодэксаў Кіраўнік дзяржавы падкрэслів­аў, што забароны і абмежаванн­і павінны застацца толькі там, дзе яны аб'ектыўна неабходны: калі ёсць рызыка нанясення шкоды жыццю і здароўю грамадзян, узнікнення надзвычайн­ых сітуацый.

З адміністра­цыйнага кодэкса выключаюцц­а 110 цяпер дзеючых норм. У 230 складах карэкцірую­цца санкцыі ў бок іх змяншэння. Такім чынам, адміністра­цыйнае заканадаўс­тва, улічваючы існуючыя прававыя адносіны ў сферы адміністра­цыйнай адказнасці, будзе адпавядаць запатрабав­анням насельніцт­ва на папярэджан­не перш за ўсё адміністра­цыйных правапаруш­энняў і іх прафілакты­ку.

Чакаецца, што новыя кодэксы будуць уведзены ў дзеянне з 1 сакавіка 2021 года.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus