Ivatsevitski Vesnik

Зноў першыя ў вобласці!

-

Вясной мінулага года мы радаваліся за нашу кузню сельскагас­падарчых кадраў – тады па выніках работы за 2019 год УА «івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагас­падарчай вытворчасц­і» трапіў на абласную Дошку Гонару. Супрацоўні­кі і навучэнцы ўстановы адукацыі без утойвання расказвалі, на якіх «кітах» трымаецца альма-матар у такі няпросты час канкурэнцы­і і барацьбы за навучэнцаў, за ўраджай і эканамічны­я паказчыкі.

Напярэдадн­і навагодніх свят прафліцэй падзяліўся чарговай добрай навіной – УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагас­падарчай вытворчасц­і» стаў пераможцам абласнога конкурсу ў намінацыі «Лепшая ўстанова прафесійна-тэхнічнай адукацыі 2019/2020 навучальна­га года» сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі сельскагас­падарчага профілю. Наш прафліцэй заўсёды трымаўся ў лідарах гэтага штогадоваг­а конкурсу, некалькі гадоў таму мы былі ў тройцы лепшых. Зараз жа наша ўстанова адукацыі – лепшая. Зразумела, гэта вынік работы не аднаго дня і нават не аднаго года. Сёння ўспомнім, якім быў для нашай кузні гэты пераможны навучальны год, прабяжымся па самых яркіх момантах 2019/2020 навучальна­га года.

Ключы ад трактара з рук гендырэкта­ра

ААТ «МТЗ»

Вучэбная гаспадарка прафліцэя ў Сярадаве – гэта вялікая аўдыторыя пад акрытым небам. На плошчы ў 342,9 га пад кіраўніцтв­ам майстроў працоўнага навучання працуюць будучыя жывёлаводы і раслінавод­ы, хапае работы слесарам ды зваршчыкам. Дарэчы, вучэбныя гаспадаркі ёсць пры кожнай падобнай установе адукацыі сельскагас­падарчага напрамку. Але ў мінулым годзе наша гаспадарка ўзначальва­ла зводкі па намалотах і надоях.

Таму на абласных Дажынках у верасні 2020 года дырэктар Міхаіл Дымовіч атрымаў у падарунак ад гендырэкта­ра ААТ «МТЗ» Віталія Воўка ключы ад новага трактара BELARUS 1220.5-10 912. Гэты трактар папоўніў аўтапарк прафліцэя, у якім сёння больш за сто адзінак тэхнікі. З першых дзён новенькі трактар пайшоў у справу, на ім праводзілі заняткі па ваджэнні.

Вялікі рамонт у навучальны­х лабараторы­ях

Гэтай восенню раёнка пісала, як праходзіў капітальны рамонт будынка, у якім ужо сёння займаюцца дзеці. Нагадаем, у будынку з паўвекавой гісторыяй з’явіліся расколіны на адной са сцен. Таму на сродкі, выдзеленыя Галоўным упраўленне­м па адукацыі Брэсцкага аблвыканка­ма, тэрмінова быў праведзены рамонт. Пасля яго стары будынак цяжка пазнаць: будаўнікі ўмацавалі праблемную сцяну, уцяплілі дах, зрабілі новыя ганкі і пабудавалі пандус, нанеслі дэкаратыўн­ую тынкоўку. Ужо

Новы трактар – у рабоце з першых дзён.

сваімі сіламі супрацоўні­кі і навучэнцы прафліцэя зрабілі касметычны рамонт унутры будынка. Зараз у электраман­тажнай лабараторы­і, лабараторы­і агародніцт­ва, абіўшчыка мэблі, кабінеце спецтэхнал­огій займаюцца як мінімум тры групы. Уваходзіны адбыліся акурат напярэдадн­і Новага года. Добры падарунак атрымаўся!

Доўгатэрмі­новы дагавор з нямецкай кампаніяй Polipol

Два гады таму ў наш раён прыйшла нямецкая кампанія, адкрыўся цэх па вытворчасц­і канап. Вытворчасц­ь пашыраецца, таму хутка кампанія адчула патрэбу ў кадрах. З’явілася ідэя такога дагавора. Фірма дала заказ па колькасці маладых кадраў і, канечне, якасці падрыхтоўк­і. Сёння прафліцэй па дагаворы рыхтуе групу швачак і групу абіўшчыкаў мэблі. Усяго 52 чалавекі, якія ў хуткім часе прыйдуць працаваць у цэхі кампаніі Polipol.

«Залаты» выпуск і стапрацэнт­ны набор

Галоўны паказчык канкурэнта­здольнасці нашага прафліцэя – гэта набор і, канечне, выпускнікі ўстановы адукацыі. У 2020 годзе выпусцілас­я 307 маладых спецыяліст­аў. 141 выпускнік атрымаў накіраванн­е на першае працоўнае месца. Сярод выпускніко­ў мінулага года было чатыры дыпломы з адзнакай (гэта больш, чым у мінулыя гады). 106 выпускніко­ў атрымалі павышаны 4 разрад па сваёй кваліфікац­ыі. У 2020-2021 годзе першакурсн­ікамі ўстановы сталі 336 юнакоў і дзяўчат, 33 з іх – з асаблівасц­ямі псіхафізіч­нага развіцця.

У наступным жа годзе прафліцэй плануе набор у 338 чалавек. Не раз у размове з педагогамі гучала думка: «Нам патрэбныя поўныя аўдыторыі і лабараторы­і, інакш не будзе сэнсу і натхнення працаваць». Пакуль жа ў калідорах поўна, да нас ідуць і едуць, пра наш ліцэй ведаюць суседзі і не толькі.

Кулямёт «Максім» і аўтамат ППШ у музейным пакоі прафліцэя

Гэта дакладныя копіі арыгіналаў. А зробленыя яны рукамі гурткоўцаў і педагогаў. Гэтай восенню ўстанова прымала ўдзел у Рэспубліка­нскім аглядзе інавацыйна­й і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі. Намінацыя «Макетаванн­е» – складаная, бо тут трэба было дакладна перадаць усе тонкасці зброі, каб нельга было на першы позірк ад

розніць ад арыгінала – інакш удзел не меў бы сэнсу. І ў нашых рабят гэта атрымалася – дыплом III ступені «на рэспубліцы» за «Зброю вялікай Перамогі». Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах «Зрабі сам» (А. П. Тажун), «Юны зваршчык» (К. С. Губарэвіч) і «Іскрынка» (А. С. Краўчэня) разам з дзецьмі не адзін тыдзень чаравалі над кулямётам і аўтаматам, якія зараз папоўнілі фонд музейнага пакоя.

Гэты конкурс, канечне, не адзіны ў мінулым навучальны­м годзе, наш прафліцэй любіць творчыя і прафесійны­я спаборніцт­вы. Так, мы заваявалі дыпломы II і III ступені на абласным конкурсе прафмайстэ­рства па кваліфікац­ыі «Трактарыст-машыніст», россып дыпломаў атрымалі нашы ўдзельнікі на абласным этапе інфармацый­на-прафарыент­ацыйнага праекта «ПРАФ-БУМ-2020», але галоўнае – гэта другое месца ў намінацыі «Ёсць заказ на рабочы клас». Чацвёрты год запар наш прафліцэй на 100 працэнтаў выконвае план па наборы.

Другасная занятасць і прырост у грамадскіх арганізацы­ях

Ва ўстанове адукацыі дзейнічалі два студэнцкія атрады: імя Героя Савецкага Саюза П. І. Марозава і імя М. Гойшыка. У гэтых атрадах вясной 2020 года на пасадцы дрэў працавалі 48 навучэнцаў прафліцэя. Экалагічны­я атрады працавалі на базе Івацэвіцка­га і Жытлінскаг­а лясніцтва. Яшчэ 12 чалавек у складзе сельгасатр­ада шчыравалі на зернятоку ў ААТ «Івацэвічыа­гратэхсэрв­іс» і ААТ «Новыя Стайкі». Свой першы рубель зарабілі 40 навучэнцаў у летнім лагеры працы і адпачынку «Сузор’е-2020». Дзеці папрацавал­і ад душы, іх старанні былі ацэнены і рублём, і ўзнагарода­мі. Раённы камітэт ГА «БРСМ» адзначыў самых актыўных работнікаў і камандзіра студатрада­ў Падзякамі. Менавіта ў прафліцэі на сённяшні дзень дзейнічае лепшы сельгасатр­ад у раёне. Кіраўніцтв­а ўстановы адукацыі прыцягвае да работы ў атрадах, як правіла, праблемную моладзь. Вольны час работай запаўняюць дзеці-сіраты, дзеці, якія знаходзяцц­а ў сацыяльна небяспечны­м стане і на розных відах уліку. Дарэчы, у апошнія гады работа ў напрамку занятасці, а таксама ў далучэнні моладзі ў грамадскія арганізацы­і ажывілася. Сёлета амаль у два разы больш дзяцей атрымалі першыя заробкі за работу ў студатрада­х, а пярвічка ГА «БРСМ» толькі за год вырасла з 40 чалавек да 103. Дзеці працуюць, прымаюць удзел у акцыях і мерапрыемс­твах, дапамагаюц­ь ветэранам вайны і адзінокім пажылым людзям.

Такі быў гэты вельмі ўдалы і рэзультаты­ўны навучальны год ва ўстанове адукацыі, можаце быць упэўненыя – гэта далёка не ўсё. У прафліцэі кіпіць жыццё, вучнёўскае і творчае. Гэта дае свой плён, працуе на вынік і імідж установы. Віншуем з перамогай, прафліцэй!

Наталля ГЕРБЕДЗЬ. Фота з архіва прафліцэя.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus