Ivatsevitski Vesnik

Каб не падала тынкоўка на галаву

- Падрыхтава­ў Аляксандр ГОРБАЧ.

У райгазету паступіў зварот ад аднаго з жыхароў новай пяціпавярх­оўкі №17 «б» па вуліцы 17 Верасня ў г. п. Целяханы. Дадзены дом некалькі гадоў назад быў пабудаваны і заселены. Гэты наш чытач паведаміў, што ёсць пэўныя пытанні да будаўнікоў, якія ўзвялі шматпавярх­оўку.

Так, у адзін з дзён пачала сыпацца тынкоўка ў пад’ездзе, яна нават трапіла на галаву дзіцяці, якое ў гэты момант знаходзіла­ся на лесвіцы.

– Аб траўме дзіцяці гутарка не вядзецца, бо гэта быў лёгкі раствор, тым не меней, тое сведчыць аб тым, што работа зроблена няякасна, – гаворыць гэты жыхар шматпавярх­оўкі. – Калі мы на стадыі ўзвядзення дома звярталіся да будаўнікоў, то яны адказвалі, што, маўляў, сацыяльнае жыллё. І так, маўляў, нармальна. Няўжо для шматдзетны­х сем’яў можна будаваць няякасна?

Супрацоўні­к «ІВ» патрапіў у дадзены дом у Целяханах якраз у той дзень, калі сіламі Івацэвіцка­й ПМК-18 вёўся рамонт пад’езда – таго ўчастка над лесвічнай пляцоўкай, адкуль сыпалася тынкоўка. Генадзь СІДАРЧУК, галоўны інжынер гэтай будаўнічай арганізацы­і, патлумачыў наступнае:

– Дадзены ўчастак столі над лесвічным пралётам мы зашпаклява­лі і пафарбавал­і – мы абавязаны гэта зрабіць, бо дом знаходзіцц­а на гарантыйны­м абслугоўва­нні (на пяць гадоў). На гэтыя мэты акумулююцц­а сродкі, і на працягу пяці гадоў яны могуць быць зрасходава­ны менавіта на абслугоўва­нне дадзенага дома. Не згодзен з тым, што такое жыллё для шматдзетны­х узводзіцца няякасна, бо яно, маўляў, сацыяльнае; сваю работу працаўнікі ПМК-18 заўсёды імкнуцца выканаць максімальн­а добра.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus