Ivatsevitski Vesnik

Усміхнемся!

-

Некалі я спрабаваў пазнаць свет. Пасля спрабаваў змяніць яго. Потым паспрабава­ў змяніцца сам. Урэшце зразумеў, што, калі памыць вокны ў доме, вынік атрымаецца куды лепшы і куды больш карысны.

ХХХ Матэматыка: прымем вашыя штодзённыя намаганні ў дасягненні сваёй мары за адзінку. Тады за год 1 у ступені 365 будзе роўна аднаму. Але калі вы да сваіх намаганняў дабавіце хоць крышачку, хоць адну сотую… Тады 1,01 у ступені 365 будзе роўны 37,8! І разам з тым, калі вы ўсяго на адну сотую зменшыце намаганні, тады: 0,99 у ступені 365 будзе роўна 0,03. Як кажуць, ацаніце розніцу!

Эх, занадта позна жанчына разумее, што пасведчанн­е аб шлюбе, якое выдаюць у ЗАГСЕ, насамрэч – яшчэ адна працоўная кніжка…

ХХХ

Цяжка іншы раз мужчынам: сустрэнеш жанчыну сваёй мары, а ў яе і муж, і каханак ужо ёсць.

ХХХ

Вось кажуць: калі чалавек нечага надта захоча, дык яно і збываецца. Мабыць, я не чалавек…

ХХХ

Праверана: калі падчас Каляднай варажбы кінуць зімовы бот з пятага паверху на новы «Мерсэдэс» унізе, то на парозе хутка з’явіцца багаты жаніх.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus