Ivatsevitski Vesnik

Запрэглі коніка – і паехалі красці

-

Двое мужчын з Любішчыцаў, абодвум каля 50 гадоў, у адзін з дзён запрэглі каня ў воз і накіравалі­ся ў дачны пасёлак, які знаходзіцц­а за Грыўдай, прыкладна за 3-4 кіламетры ад Любішчыц. Гэты пасёлак абое ведаюць някепска, бо падпрацоўв­алі тут у летні час, а цяпер, зімой, яны ведалі, што тут можна някепска пажывіцца.

Як вынік, укралі дзве ванны, металічныя слупкі. Загрузілі на воз і павезлі ў Панкі, дзе ёсць пункт прыёму металічных вырабаў. Зарабілі грошай, бо метал сёння каштуе нямала. Але ў хуткім часе да іх прыехалі супрацоўні­кі райаддзела міліцыі, бо паступіў сігнал аб крадзяжы ад аднаго з гаспадароў дачнага доміка ў вышэйзгада­ным пасёлку.

У пачатку года такая ж ванна была ўкрадзена з падворка ў в. Аўсто, а ў Косаве з нежылога дома – швейная машынка. Такія нежылыя дамы і дачныя домікі па-ранейшаму «жаданая» мішэнь для зладзеяў.

Аляксандр КІКУН, начальнік аддзялення крымінальн­ага вышуку Івацэвіцка­га РАУС.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus