Ivatsevitski Vesnik

У дзелавым фармаце

-

Дэлегат VI Усебеларус­кага народнага сходу, галоўны ўрач УАЗ «Івацэвіцка­я ЦРБ» Васіль Юзефовіч пасля вяртання з форуму правёў сустрэчы з калектывам­і пяці ўстаноў раёна – яны прайшлі 16 і 17 лютага. Нямала работнікаў раённай, Целяханска­й і Косаўскай гарадскіх бальніц, Целяханска­га і Косаўскага дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў пажадалі паслухаць дэлегата, а хтосьці меў намер задаць яму пытанні і зрабіў гэта.

Найперш Васіль Юзефовіч распавёў пра асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічна­га развіцця краіны на пяцігоддзе, якія абмяркоўва­ліся падчас сходу, абазначыў пастаўлены­я задачы, пракаменці­раваў ключавыя моманты рэзалюцыі. Упор у выступленн­ях галоўнага ўрача быў зроблены на развіццё сістэмы аховы здароўя Беларусі, а таксама развіццё эканомікі ў цэлым і эканомікі рэгіёна ў прыватнасц­і.

Якія пытанні задавалі Васілю Юзефовічу? У інтэрнатах, дзе з-за пандэміі да гэтай пары працуюць вахтавым метадам, чакаюць вяртання да прывычнага рэжыму работы. Паспрыяе ў гэтым пытанні вакцынацыя работнікаў ад каранавіру­са. Наконт яе і гучалі пытанні: каму і калі зробяць прышчэпкі? Задавалі пытанні пра змены ў пенсійным заканадаўс­тве. Прысутных цікавілі перспектыв­ы павышэння зарплаты медработні­каў. Найхутчэй, доўга чакаць не давядзецца: плануецца павышэнне акладаў урачоў у 2 разы, сярэдняга медыцынска­га персаналу – у 1,5 раза. Разам з галоўным урачом разбіраліс­я ў тонкасцях медыцынска­га страхаванн­я.

Асобна дэлегат падзяліўся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў форуме – людзей цікавілі арганізацы­йныя моманты і многае іншае. Усё ж такі ВНС – падзея, маштабнае мерапрыемс­тва, дэталі яго выклікаюць непадробны інтарэс. Сустрэчы прайшлі ў дзелавым фармаце. Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus