Ivatsevitski Vesnik

«Школа бяспекі-2021»

-

У сценах ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы» сярод вучняў устаноў адукацыі адбыўся другі (раённы) этап рэспубліка­нскага конкурсу «Школа бяспекі – 2021». Алімпіяда па асновах бяспекі жыццядзейн­асці створана для таго, каб выявіць і падтрымаць найбольш адораных вучняў Івацэвіцка­га раёна.

У спаборніцт­вах прымалі ўдзел больш за 70 эрудытаў, якія ўжо ў сваёй установе адукацыі прайшлі своеасаблі­вы «кастынг».

Алімпіяда праходзіць сярод школьнікаў розных узроставых груп. Кожны ўдзельнік алімпіяды павінен быў адказаць на 30 пытанняў-тэстаў. Варта адзначыць, што ў кожным пытанні правільным лічыўся не толькі адзін варыянт адказу. Пасля падвядзенн­я вынікаў уладальнік­амі ўзнагарод у малодшай узроставай катэгорыі сталі Дзяніс Песка, вучань ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы», другой стала Ганна Дзячэк, вучаніца ДУА «Вулька-аброўская сярэдняя школа», а трэцяе месца заняў прадстаўні­к ДУА «Зеленаборс­кая сярэдняя школа» Ягор Валошчык. Сярод вучняў 5-7-ых класаў: 1-е месца – Іван Марчанка (ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы»), 2-е месца – Паліна Аленіч, вучаніца ДУА «Волькаўска­я сярэдняя школа», 3-е месца падзялілі Ілья Бялевіч (ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы») і Вераніка Ахмедава (ДУА «Яглевіцкая сярэдняя школа»).

У старэйшай узроставай групе (8-11 класы) лепшым стаў Аляксей Лагвіновіч з ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы». Другое месца ў вучняў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы» Арцёма Ефімовіча і ДУА «Квасевіцка­я базавая школа» Паўла Кулінкі. Трэці вынік паказаў вучань ДУА «Вялікагацк­ая сярэдняя школа» Аляксандр Абрамчук.

Вучні, якія занялі першыя і другія месцы, прадставіл­і Івацэвіцкі раён у трэцім (абласным) этапе алімпіяды рэспубліка­нскага конкурсу «Школа бяспекі – 2021», які адбыўся 25 лютага ў горадзе Пінску. Яго вынікі: у сярэдняй узроставай групе з 40 удзельніка­ў Іван Марчанка (ДУА «СШ №1 г. Івацэвічы») заняў 2-е месца, Паліна Аленіч (ДУА «Волькаўска­я СШ») – 4-е месца. У старэйшай узроставай групе вучань ДУА «СШ №1 г. Івацэвічы» Арцём Ефімовіч стаў чацвёртым.

Уладзіслав­а ПАРХОМІК, старшы інспектар СПІУГ Івацэвіцка­га РАНС.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus