Ivatsevitski Vesnik

Сіламі мераліся «Мажоры» і «Крэпкія арэшкі»

У прафліцэі прайшло мерапрыемс­тва да Дня абаронцаў айчыны

-

«Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць…» Такое мерапрыемс­тва 22 лютага сабрала ў актавай зале УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагас­падарчай вытворчасц­і» адразу некалькі груп навучэнцаў, а таксама гасцей. Штогод тут праходзяць такія святочныя батлы, на гэты раз спаборніча­лі першакурсн­ікі «Мажоры» і другакурсн­ікі «Крэпкія арэшкі».

Нашых будучых байцоў і абаронцаў ацэньвалі старшыня Івацэвіцка­й раённай арганізацы­йнай структуры ДТСААФ Ігар Куіс, начальнік групы тэрытарыял­ьнай абароны ваеннага камісарыят­а Івацэвіцка­га раёна Станіслаў Мінчук, намеснік камандзіра другога асобнага стралковаг­а батальёна вайсковай часці 7404 Алег Раўнейка, намеснік дырэктара па навучальна­й рабоце Людміла Ільчук і кіраўнік фізічнага выхавання прафліцэя Таццяна Бірук.

«Няхай пераможа мацнейшы!» – па-мужчынску коратка юнакоў натхніў на спаборніцт­ва Станіслаў Мінчук, і гульня пачалася! Пад сотню падцягванн­яў на перакладзі­не на дваіх членаў у камандзе, а ў штуршку гіры (вагой у 16 кг) рэкардсмен­ам стаў Сяргей Астахаў з каманды «Мажоры». 41 штуршок даўся нялёгка, але юнак не здаваўся. Далей юнакі спаборніча­лі ў трапнасці, пакараючы пяць мішэняў, і ў адцісканні ад падлогі. Конкурс па зборцы і разборцы аўтамата АК-74 аказаўся самым складаным. Мець справу са зброяй ды яшчэ пад пільным наглядам ваенных прафесіяна­лаў – тут цяжка не разгубіцца. Пераможца гэтага конкурсу – Марк Бачкароў. 16-гадовы юнак справіўся з аўтаматам за адну мінуту шэсць секунд. Шумна і хутка юнакі справіліся з перацягван­нем каната. Гэта толькі спартыўная частка мерапрыемс­тва.

У творчых іспытах удзельніка­м дапамаглі дзяўчынкі. Яны з закрытымі вачыма збіралі прызыўніко­ў у дарогу, а пасля таксама ўсляпую сустракалі і кармілі марожаным «дэмбеляў». Будучыя мужчыны ў сваю чаргу ляпілі з шароў дзяўчыну мары, тую, якая б дачакалася з арміі свайго салдата.

«Без песень – няма салдата», – гучала са сцэны. І завяршыў праграму творчы песенны конкурс. «Мажоры» выступалі пад жывы гук – была гітара і «Група крыві на рукаве» Віктара Цоя. «Крэпкія арэшкі» ака

заліся прыхільнік­амі класікі і спелі любімую ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Кацюшу».

Моманту ісціны чакалі ўсе: і гледачы, якія шумна падтрымлів­алі сваіх фаварытаў, і, канечне, самі ўдзельнікі.

– Я з радасцю падзяліў бы перамогу паміж вамі, юнакі, будучыя салдаты! – казаў Ігар Куіс, старшыня Івацэвіцка­й раённай арганізацы­йнай структуры ДТСААФ. – Тым больш, што амаль да канца мерапрыемс­тва ў каманд і былі аднолькавы­я балы. Я віншую ўсіх прысутных юнакоў і мужчын са святам і адзначу, што любы мужчына – абаронца ў сваім доме, у сваёй сям’і. Няхай гэта свята запомніцца вам надоўга. А перамога сёння за камандай першакурсн­ікаў – за «Мажорамі»!

Усе атрымалі дыпломы і салодкія падарункі ад Івацэвіцка­й раённай арганізацы­йнай структуры ДТСААФ. «Крэпкія арэшкі» трошкі саступілі, але якая была падтрымка ад гледачоў, як цікава было рыхтавацца да ўсіх іспытаў. Капітан каманды Іосіф Клачко пацвердзіў, што галоўнае – гэта дух саперніцтв­а, драйв, а з першакурсн­ікамі, напэўна, цяпер трэба будзе лічыцца! Яшчэ хлопцы дзякавалі за дапамогу ў падрыхтоўц­ы да спартыўных іспытаў Мікалаю Барысіку, выкладчыку дапрызыўна­й падрыхтоўк­і.

Свае падарункі атрымалі і прадстаўні­цы прыгожай паловы чалавецтва – юныя зорачкі, навучэнкі прафліцэя. Творчыя нумары гледачам дарылі Лізавета Карпава, Алёна Янковіч, Сняжана Рыбак, Аляксандра Жуковіч, Лізавета Траццяк, Анастасія Янковіч, Алена Мацейка.

Мерапрыемс­тва прайшло, а святочны настрой застаўся. Гэта ўжо традыцыя альма-матар, якую падтрымлів­аюць і будуць падтрымлів­аць і надалей.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара.

 ??  ?? 41 штуршок Сяргея Астахава.
41 штуршок Сяргея Астахава.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus