Ivatsevitski Vesnik

Цукеркі ад цётак

-

Андрэйку пашанцавал­а: у ягонай маці было дзве сястры, абедзве жылі ў горадзе. Прыязджалі ў вёску да сваёй маці і сястры, канешне, заўсёды з прысмакамі гарадскімі. Праўда, з рознымі. Цётка

Галя прывозіла, зазвычай, бляшанку з селядцамі – і ўся сям’я вечарам ела з гарачай бульбай і нахвальвал­а. Яшчэ кавалак варанай каўбасы. Андрэйка селядцы не надта любіў, а каўбаса на ўсіх – хутка з’ядалася. Адзінаму пляменніку хацелася салодкага, канешне, але цётка Галя калі прывозіла нешта, то зазвычай жменьку простых цукерак.

А вось цётка Вера! Ад яе пахла салодкім яшчэ на парозе! Яна адразу гукала Андрэйку і ўручала яму тры мяккія пернікі, пачак пячэння і добрую жменю сапраўдных шакаладных цукерак «Цытрон».

Канешне, і любоў хлопчыка да гэтай цёткі была куды большая. Ды і была цётка Вера гаваркой, баявой, а цётка Галя – маўклівай, ціхай. Сяброўства з цёткай Верай стане моцным, будзе доўжыцца, яна стане для яго своеасаблі­вым узорам жанчыны: разумнай, шчодрай. А з цёткай Галяй ён будзе проста ветлівым.

З гадамі цётка Галя разнастаіл­а свае падарункі падчас прыездаў: і каўбасы больш прывозіла, рознай, і гарошак кансервава­ны, і рыбы не толькі салёнай, а і вэнджанай. Для Андрэя, юнака ўжо, была падарункам бляшанка халвы. А цётка Вера нязменна везла Андрэю тыя ж цукеркі «Цытрон».

Ён стане студэнтам, трапіць у гарадскі магазін, зірне на цэны. Пабачыць, што «Цытрон» – адныя з самых дзяшовых цукерак, якія быццам шакаладныя.

Дома, падчас размовы з маці, ён пацікавіцц­а жыццём цётак. Ён і так будзе ведаць, што цётка Галя – адзінокая жанчына, усё жыццё працавала рабочай на чыгунцы. І што цётка Вера працавала на фабрыцы разам з мужам. Трэба ж, толькі цяпер пацікавіўс­я: а што за фабрыка?

– Ды кандытарск­ая, цукеркі рабілі, – адказала маці. – Яна кладаўшчыц­ай была, а муж яе старажаваў… Андрэй ніколі больш не каштаваў цукерак «Цытрон».

В. Г.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus