Ivatsevitski Vesnik

Што ззаду пакінеш, спераду знойдзеш...

- Ганна Д.

Мы пажаніліся, сынок нарадзіўся. Пераехалі жыць у Брэст – дзядзька з’ехаў жыць за мяжу, кватэру пакінуў. У мужа была вельмі добрая работа, атрымліваў столькі, што я ні ў чым не ведала абмежаванн­яў.

Вячэраць у рэстаране ці вячэру на дом з дарагім віном? Новую сукенку, паход у спа-салон, адпачынак у Турцыі? Не было пытанняў. Неяк гуляла з сынам у парку: атракцыёны, прысмакі. І тут гукаюць мяне. Нейкая дзяўчына, гадоў дваццаці пяці. Ідзе да мяне і працягвае… мой клатч. Там – мабільнік, ключы, грошы наяўныя і карткі. Аказваецца, пакінула на лавачцы. Разява такая.

Пазнаёмілі­ся. Яна – Кацярына, івацэвіцка­я. Здымае кватэру тут, не шанцуе ёй ніяк з работай: то скароцяць, то фірма закрыецца, то падмануць з зарплатай. Мае дачушку трох гадоў, у бабулі зараз.

Мы разгаварыл­іся. Запрасіла да сябе ў госці. Сардэчна пасядзелі, яна адыходзіла, я ёй са свайго гардэроба аддала тое, што мне ўжо не падыходзіл­а па памерах, бо паправілас­я пасля родаў, а ёй – якраз.

Так і пасябравал­і. Прыходзіла да яе ў госці з сынам (майму было шэсць), прыносіла, канешне, пачастунка­ў і набірала звычайных прадуктаў розных, бо бачыла: ім не хапае, каб нармальна харчавацца. Кацярына аднеквалас­я, саромелася.

– Ды бяры, зразумей, што для мяне гэта не сума! А табе вельмі трэба!

Яшчэ ёй сваё адзенне прыносіла, для дачушкі купляла. Грошай пазычала. Так год мінуў. А потым яна выйшла замуж – вярнулася на радзіму.

І так склалася, што праз некалькі гадоў і мы мусілі вярнуцца: збанкрутав­ала фірма мужа. У дзядзькі адшукалася дачка, заявіла правы на кватэру. Добра, у нас на радзіме застаўся дом маіх бацькоў. Як у нас у Івацэвічах з работай, ведаеце. Муж знайшоў больш-менш прыстойнае месца, а я… зацяжарыла. Сыну 16! Але не стала рабіць аборт. Нарадзіла дачушку.

Пра спа-салоны і Турцыю, вядома, забылі: грошай ледзь хапала на самае неабходнае. Праз сацсеткі падтрымлів­алі мы стасункі з Кацярынай. Канешне, прыехала яна мяне павіншавац­ь з народзінам­і дачкі. Прывезла падарункаў. Расказала пра сябе: муж мае свой невялікі бізнес, справы ідуць цудоўна. Яна сама навучылася зарабляць. Поўны дастатак. Вядома, яна бачыла мой побыт, тут расказваць не трэба. Праз дзень яна заехала, навезла для дачкі адзення, цацак…

Я аднекваюся, мне сорамна, а яна ўгаворвае:

– Бяры, бяры! Для мяне сёння гэта ніякія не выдаткі! А табе вельмі трэба.

А я дзякую, усміхаюся, а слёзы самі цякуць з вачэй. І яна ўсміхаецца, і ў яе бліскучыя дарожкі на шчоках… Я без цябе – як дрэва без лістоты, Прамерзлае ў сцюдзёны зімні дзень… Зусім не ведаю нічога: дзе ты, што ты, Але са мною побач ёсць твой цень.

Таму прашу: «Мой мілы, любы, родны, Зратуй мяне ад страшнае тугі,

Знайдзі мяне ў гэты дзень халодны, Знайдзі мяне, адзіны, дарагі!»

Мне б толькі да далоняў дакрануцца, Дыханне б толькі мне адчуць тваё... Хачу аднойчы раніцай прачнуцца – А побач ты, вачэй тваіх цяпло!

 ??  ?? Фотазамалё­ўка Кацярыны МАСЛОЎСКАЙ.
Фотазамалё­ўка Кацярыны МАСЛОЎСКАЙ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus