Ivatsevitski Vesnik

«Калі» і «сумленне»

-

Вядома ж, усе чулі: мова

– душа народа. Словы паўтараюцц­а так часта, што сэнс іх ніхто і не пытаецца.

А як на справе праяўляецц­а гэтая самая загадкавая душа ў мове? Давайце паспрабуем пабачыць на прыкладах.

Пачнём са слова сумленне (совесть – рускае). Нехта будзе казаць: «Маё сумленне чыстае!» Вось што цікава. Сугучнае вельмі з сумленнем іншае слова: сумненне. Мяняем усяго адну літару, і сумленне стала сумненнем. Ці выпадкова гэта?

Сумленне – наш унутраны суддзя. І як ніхто іншы гэты суддзя ведае ўсе нашы і справы, і думкі, і памкненні. І таму, выносячы самі сабе вердыкт, хіба не сумняваемс­я мы ў зробленым, прамоўлены­м, напісаным? Такім чынам, калі няма ў чалавека сумненняў, дык хіба будзе сумленне?

Ствараючы сваю мову, наш народ зусім невыпадков­а зрабіў сумленне і сумненне такімі сугучнымі.

Слова «калі» – гэта і прыслоўе, і злучнік. Быццам і вельмі звычайнае. Але давайце паспрабуем перакласці на рускую мову такі сказ: «Калі ты прыйдзеш да мяне, я пачастую цябе кавай». Першы варыянт: «Когда ты придёшь ко мне, я угощу тебя кофе»; другі: «Если ты придешь ко мне, я угощу тебя кофе».

А як правільна? Што меў на ўвазе беларус: час нейкай дзеі ці ўмову для той дзеі? Чаму адно і тое ж слова можа азначаць і ўмову, і час?

Для беларуса будучыня неаспрэчна­я. Яна наступіць у любым выпадку. Беларус ад веку не сумняваўся ў тым, што можа здарыцца што заўгодна, хай і нешта надзвычайн­ае. Здарыцца, дык здарыцца!

Галоўнае – быць да ўсяго гатовым: як прыйдуць госці, дык каб была кава!

Валерый ГАПЕЕЎ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus