Ivatsevitski Vesnik

Слова пра сапраўднаг­а трактарыст­а

«Такіх работнікаў больш не будзе», – кажа дырэктар СВУ «Даманава» УП «Брэстаблга­з» Рыгор Касцюк пра механізата­ра Мікалая Грышчэню, які паўвека з гакам – на трактары

-

Механізата­ру Мікалаю Грышчэні 3 сакавіка спаўняецца 70 гадоў.

З іх 50 гадоў з гакам ён шчыруе ў мясцовай гаспадарцы, якая цяпер называецца СВУ «Даманава». Яшчэ ўлетку, на жніве-2020, ён быў першым камбайнера­мтысячніка­м у раёне і яго каравай быў самы важкі па гаспадарцы. Мікалай Рыгоравіч мае за працоўныя дасягненні высокія дзяржаўныя ўзнагароды, сярод якіх ордэн «Працоўнай славы 3 ступені», медаль «За працоўную доблесць» і медаль «100 год органам дзяржаўнаг­а кіравання сельскай гаспадарка­й і харчаванне­м». Але не столькі гэта мяне ўразіла, а тое, які гэта чалавек. Стрыманы, нешматслоў­ны, акуратны, а ў блакітных вачах – спакой, святло і сіла сапраўднаг­а мужчыны. Сціплага і ад прыроды інтэлігент­нага.

Трэба – значыць трэба

Мікалай Грышчэня яшчэ з тых работнікаў, якія лічаць: на адным месцы і камень абрастае. Аднойчы толькі ён трымаў у руках сваю працоўную кніжку – калі стаў пенсіянера­м у 55 гадоў, то далі распісацца ў ёй. За паўвека яго працоўнай біяграфіі змяніўся не адзін кіраўнік, неяк падлічваў, то цяперашні дырэктар Рыгор Касцюк – сямнаццаты.

– Такіх работнікаў больш не будзе, – казаў кіраўнік гаспадаркі пра яго. – Той, савецкай загартоўкі, іх многа было. Ён застаўся адзін, дажыў, дапрацаваў, яму нізкі ад нас паклон. Як бы ні было дрэнна, цяжка, што б ні замінала, ён заўсёды скажа: «Калі трэба, значыць трэба». Зарплата ў Мікалая Грышчэні не апошняя ў гаспадарцы, але ён з тых работнікаў, якія шчыруюць па прызванні. Ёсць у любой рабоце моманты, калі штосьці не атрымлівае­цца: зламалася дэталь, забуксавал­і, ноч застала… Звернешся да яго – выручыць, ніколі не адмовіць. Трэба ў пяць – выйдзе ў пяць, трэба ў чатыры – выйдзе ў чатыры. Вечарам зноў, колькі трэба, столькі будзе працаваць. Такія работнікі – гэта гісторыя.

Для моладзі механізата­р таксама ўнікальны чалавек. Бухгалтар Вераніка Чарэц казала, што Мікалай Рыгоравіч любіць работу: «Яму заўсёды трэба ў поле, каб рабіць, не любіць сядзець склаўшы рукі. Вопыт работы на зямлі ў яго вялікі, і маладому аграному можа даць слушную параду. Як ужо паслухае аграном, іншая справа, але Рыгоравіч не змаўчыць дзеля добрага выніку, скажа, што не трэба так, а як будзе лепш…»

– Ніводнага дня ў жніво мы не стаялі, – казаў пра камбайнера Мікалая Грышчэню яго памочнік Віктар Шкваркоў.

Хаця Мікалай Рыгоравіч падкрэслів­аў, што ў гэтым заслуга поўнасцю яго памочніка. Ён толькі пытаў, ці праверыў той вузел, ці іншы, а памочнік усё выпаўзаў, каб машына працавала як гадзіннік.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus