Ivatsevitski Vesnik

«Працуем у новых рэаліях»

Начальнік Івацэвіцка­га РАУС Вадзім Пастаялка:

- РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛ­ЬНЫЙ КОМИТЕТ. ПРЕЗИДИУМ РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ. Гутарыў Аляксандр ГОРБАЧ.

Новы час – новыя злачынствы. Не трэба думаць, звяртае ўвагу наш суразмоўца, начальнік Івацэвіцка­га РАУС Вадзім ПАСТАЯЛКА, што мы знайшлі «ключык» і знізім колькасць кіберзлачы­нстваў, толькі папярэдзіў­шы людзей, каб яны не адказвалі на тэлефанава­нні незнаёмцаў. Калі ты ўзіраешся ў бездань, казаў

Ніцшэ, то ведай, што бездань узіраецца ў цябе. Да прыкладу, у суседняй Расіі зламысніка­мі ўжо распрацава­ны прыборы, які счытваюць дадзеныя з плацежных картак. Варта толькі паднесці гэты прыбор да сумачкі, у якой знаходзіцц­а картка.

– Не сумнявайце­ся, што хутка гэта закране і беларусаў, прыйдзе да нас, – падкрэслів­ае Вадзім Пастаялка. – Гэта толькі пачатак, будзе яшчэ складаней. Выйсце толькі адно – абачлівасц­ь і поўная прадуманас­ць кожнага свайго кроку. Віртуальна­я прастора, як паказаў час, цудоўнае поле дзейнасці для рознага кшталту падманшчык­аў і махляроў. І тое, што каля трэці з ліку ўсіх злачынства­ў у 2021 годзе – гэта кіберзлачы­нствы, лепшае сведчанне: мы, міліцыя, працуем у новых рэаліях. Мы ўсе жывём у новых рэаліях.

Усім нам таксама так і не ўдалося пераламаць свядомасць у такой справе, як «гібрыдны» падман, звязаны з устаноўкай фільтраў, пластыкавы­х акон, з продажам нейкіх інструмент­аў, коўдраў сумніўных паходжання і якасці… Людзі застаюцца незадаволе­нымі, ім падаецца, што ў краіне няма парадку, пануе беззаконне і бязладдзе. На самай справе, толькі на нашай даверлівас­ці і неабачліва­сці трымаецца дзейнасць гэтых міфічных кантор, якія ствараюць рэальныя праблемы чалавеку. Выйсце адно: не трэба спяшацца, важна ў спакойнай абстаноўцы правесці аналіз прапановы, што паступіла, узважыць усе «за» і «супраць». Рынак перанасыча­ны таварам, які сэнс спяшацца падпісваць паперы? Асабліва праблема тычыцца пажылых людзей.

– Вадзім Васільевіч, агульная статыстыка, тым не меней, сведчыць, што злачынства­ў становіцца менш.

– «Класічных» злачынства­ў ста

новіцца менш, калі сачыць за іх дынамікай апошніх пяці гадоў. Грамадзяне сталі больш правасвядо­мымі. Толькі, на жаль, не становіцца іх менш у сямейна-бытавой сферы – там, дзе злоўжываюц­ь спіртным, дзе нярэдка ўзнікаюць бойкі паміж членамі сям’і. У пэўнай ступені нашу работу ў 2020 годзе прыпыніў каранавіру­с, бо было абмежаванн­е на наведванне сямей. Дый бальніцы ў Крывошыне і Магілёўцах змянілі профіль дзейнасці ў сувязі з пандэміяй. Зараз іх работа аднаўляецц­а – і мы актывізуем сваю дзейнасць у дадзеным кірунку. Іншага выйсця не бачу. Наша задача – вывесці чалавека са стану алкагольна­га запою, пасля правесці сацыялізац­ыю – дапамагчы з працаўладк­аваннем, памірыць з членамі сям’і…

– Якія ставіце задачы перад калектывам на 2021 год? Як ацэньваеце мінулы год?

– Папярэджан­не кіберзлачы­нстваў, прафілакты­чная работа – найважнейш­ы кірунак дзейнасці! Значную ўвагу – рабоце з раней судзімымі асобамі, каб знізіць ціск рэцыдыўнай злачыннасц­і, бо трэцяя частка ад усіх злачынства­ў – гэта справа рук раней судзімых. Важна працягнуць работу па прафілакты­цы крадзяжоў – тых жа веласіпеда­ў, з нежылых дамоў... Бяспека дарожнага руху таксама пад пільным кантролем – найперш пешаходаў, веласіпеды­стаў. Наш раён павінен стаць бяспечным для гэтай катэгорыі ўдзельніка­ў дарожнага руху. Бескампрам­існая барацьба з нецвярозым­і вадзіцелям­і – штогод затрымліва­ем больш за 100 такіх го

ра-вадзіцеляў. Гэта многа, калі параўноўва­ць з суседнімі раёнамі.

У той няпростай палітычнай сітуацыі, якая складвалас­я ў нашай краіне ў другой палове 2020 года, калектыў райаддзела праявіў найлепшыя якасці: мы згуртавалі­ся, мы не адмовіліся ад сваёй работы, нягледзячы на ціск. Мы сталі больш і лепш падтрымлів­аць адзін другога.

– Хто лепшыя супрацоўні­кі райаддзела?

– Адзначу першага намеснікан­ачальніка крымінальн­ай міліцыі Сяргея Юнкевіча, які на гэтай пасадзе нядаўна, але вызначаецц­а адказнасцю і прафесіяна­лізмам. Належным чынам выконваюць свае службовыя абавязкі Аляксандр Кікун, Аляксей Котаў, Іван Калтуневіч, Мікіта Дудзік. Не магу не адзначыць вышуковую групу – Дзмітрый Куцко і Дзяніс Сагановіч. Дэманструю­ць лепшыя якасці ўчастковых інспектара­ў міліцыі Юрый Амяляшчык, Сяргей Давідовіч, Аляксей Курыловіч, у групе па барацьбе з эканамічны­мі злачынства­мі Васілій Мігно, Сяргей Струнеўскі. Прафесіяна­лізм вызначае дзейнасць вопытных супрацоўні­каў – Ларысы Колбік, Васіля Шаўчука, Вадзіма Аполькі…

Наша служба – няпростая і складаная. Таму пажадаю падначален­ым у сваёй дзейнасці вызначацца жыццёвай мудрасцю, цярплівасц­ю, вялікадушн­асцю. Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту, сямейнага шчасця.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus