Ivatsevitski Vesnik

Слова пра сапраўднаг­а трактарыст­а

-

Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.

– Кожнае поле ведае назубок за столькі гадоў. Малайчына, у такія гады мае здароўе, працуе добра, выглядае добра – паважаю, – казала пра механізата­ра галоўны бухгалтар Вольга Саленік.

На работу – пешшу, а больш бягом

Працоўны стаж Мікалая Грышчэні пачынаецца з 11 сакавіка 1969 года. Сам ён родам з Чамялоў. «Бацькі – сельскія людзі. Я ў сям’і другі, а дзесяць пасля мяне, – расказвае Мікалай Рыгоравіч. – Трэба было рабіць. Прыйшоў на работу, якраз 18 гадоў было. Да гэтага вучыўся ў Сельгастэх­ніцы на трактарыст­а. Рабіў спачатку ў родным калгасе «Іскра» прычэпшчык­ам. У «Іскры» на той час па чатыры чалавекі на трактар было. Волька, Магіліцы, Чамялы – усе трактарыст­ы. Нашы некаторыя хлопцы і тут, у Даманаве, рабілі, ды кажуць: «Ідзі ў Даманава, тэхніка тут ёсць». І я яшчэ з адным хлопцам прыйшлі сюды. Той паехаў потым у горад, а мяне – у армію, а пасля войска я адразу сюды вярнуўся. 20 мая, памятаю, дэмабіліза­ваўся, а ў верасні мне далі новы бульдозер. 10 гадоў на гусеніцах усякую работу рабіў: гной на полі буртаваў, дарогі, як прыкладна сённяшняя зіма, прабіваў, сена з балота – сенакос быў за Волькай, а там балота затапляла, трэба было адтуль вазіць, фермы чысціў… Сёння ў нас «Амкадораў» пяць, а то і болей, і ўсім работы хапае, а тады адзін бульдозер нарасхват…»

Ва ўсялякіх умовах даводзілас­я працаваць Мікалаю Грышчэні. «Як на поле насупраць Чамялоў адправяць, то і ноччу раблю, – успамінае ён. – Маці прышле каторага з малодшых, есці прынясуць і далей… То бензавозам перададуць перакусіць, а потым сталі абеды ў поле прывозіць».

Ад бацькоўска­й чамялоўска­й хаты да даманаўска­й гаспадаркі адлегласць – 10 кіламетраў. І Мікалай на работу дабіраўся не проста пешкі, а бягом. Такую спартыўную форму падтрымлів­аў, пакуль не купіў матацыкл «Ява», 470 рублёў аддаў за не новага, але грошай на яго сам назбіраў.

Рэкорд Грышчэні – 365 працоўных дзён у год

Гэты спакойны, размераны мужчына, якому на выгляд дасі не больш за 60, лічыцца спецыяліст­ам вышэйшай катэгорыі, бо валодае ўсімі відамі сельскагас­падарчай тэхнікі. Яму можна давяраць самыя складаныя віды работ, якія патрабуюць акуратнасц­і і дакладнасц­і. І ў яго ўсё было зроблена на выдатна па якасці, а ўважлівасц­ь, асцярожнас­ць дапамагалі «не злавіць» паломку агрэгата ў самы разгар работы ў пасяўную ці ўборачную.

У 1978 годзе ён яшчэ скончыў Жыровіцкі тэхнікум, атрымаў дыплом механіка. «Механік – 125 рублёў аклад, а я на трактары мог 300 і болей зарабіць, – успамінае мужчына. – Так што я механікам не пайшоў, хаця практыка і вучоба мне добра дапамаглі спазнаць усе тонкасці тэхнікі». Пасля быў трактар Т-150. На ім усе транспартн­ыя работы выконваў, ямы сіласныя трамбаваў, за торфам у Козікі і Выганашчы ездзіў. Як зіма, то самая работа гэта была. Памятае Мікалай Рыгоравіч як «дзясятку» гадоў на «Кіраўцы» адпрацаваў. Ездзіў на ім у Жабінку за жомам, за патакай адпраўлялі, нават у Гомель камандзіро­ўка была. «Трактар Т-150 на ход мяккі, а «Кіравец» – машына цяжкая, жорсткая. Бывала, што цёмна ўжо, а ты яшчэ ў дарозе, здаецца, побач лепш бы бег, так трасе, галава адрываецца…» – казаў з усмешкай герой артыкула.

Работы поўна ў сельскай гаспадарцы круглы год. Нават калі палявыя работы заканчваюц­ца, трэба тэхніку рыхтаваць да наступнага сезона, змазваць, рамантавац­ь па неабходнас­ці. Зімой трэба вазіць угнаенні, арганіку, салому на подсціл… Шчырасць, сумленнасц­ь і адданасць у працы – ад бацькоў. «У мяне абавязак у дзяцінстве быў – цяляці травы нарваць, кожны дзень свежай. І не там, дзе лепшая, а вакол слупоў, уздоўж дарогі, а я ўзяў нож і на поплаве нарэзаў. Бацька паглядзеў на траву і з рэменем да мяне – дзе браў траву? Строга было, каб чужое не тронуў... – успамінае Мікалай Грышчэня бацькаву навуку, якую цвёрда засвоіў. – Як на пенсію афармлялі, выбарку рабілі, смяюцца, а як гэта так было? 365 дзён – і ўсе па пуцёўках, аказалася, я працаваў. Ніводнага выхаднога. Сам не ведаў, што выйшла 365 дзён...» Працоўная філасофія Грышчэні – тэхніку ведаць і быць «прылежным» у рабоце, не агінацца, не хавацца. Проста і глыбока.

Хлеб – гэта святое

Дарагога каштуе, калі чалавек у 70 гадоў можа сказаць, што хлеб – гэта святое. Працаваць на жніве кожны сезон і не прывыкнуць, а адносіцца да збожжа як да святыні – гэта штрых да партрэта сапраўднаг­а мужчыны. Жніво – гэта хлеб, гэта даражэй за золата – такая высокая цана і пашана перадаліся і замацавалі­ся ў сумленні ад продкаў-земляробаў. І гэтым механізата­р даражыць.

На камбайне ён яшчэ да арміі працаваў. У 1970 годзе першы сезон малаціў на СК-4, без кабіны, з казырком над галавой. Уборачная для Мікалая Грышчэні – самы цікавы час яшчэ па адной прычыне. Ён браў з сабой на камбайн сына яшчэ з дзяцінства. «На школьных канікулах летам Сашка прывык побач быць, а ў 9 класе ўжо і араў разам са мною, – кажа Мікалай Рыгоравіч. – У адну змену хадзілі, як ён пасведчанн­е атрымаў, зарплату – папалам. А потым ён у будаўнічую брыгаду пайшоў і застаўся…»

Памятае Мікалай Рыгоравіч усе свае камбайны, на якіх шчыраваў на хлебнай ніве. Пасля арміі ён 8 сезонаў адпрацаваў на «Ніве», потым пачалі паступаць у гаспадаркі раёна «Доны». Першы «Дон», які атрымалі ў Даманаве, быў давераны Грышчэні. На ім 18 уборачных сезонаў адрабіў.

У савецкі час камбайнера­ў на ўборачную адпраўлялі на дапамогу і не тое, што ў суседні раён, а ажно ў Кустанайск­ую вобласць, у Казахстан. З вобласці 100 чалавек адправілі туды, сярод іх і Грышчэню. Ён тады няблага там зарабіў.

Потым атрымаў КЗР з бункерам ззаду, доўгі. На ім Грышчэня малаціў, пакуль не сказалі, што камбайн гэтай маркі маральна ўстарэў, маўляў, не перспектыў­ны, бо пайшлі ўжо КЗС-10, КЗС-12.

– У нас былі тры новыя камбайны, а я яшчэ на гэтым 1000 тон збожжа намалочваў і кармы на ім нарыхтоўва­ў, – успамінае Мікалай Рыгоравіч. – А тут прыгналі КЗС-12. Я кажу інжынеру: «Давай, гэтага буду запускаць». Ён згадзіўся, і я ўжо 10 гадоў на ім. Памочнікі былі розныя: і брат, і з хлопцам пасля школы 12 гадоў працаваў, пакуль той сам не стаў на крыло…

З Лідай

Жонка Ліда практычна не бачыла мужа, ён на трактары і выхадныя, і прахадныя… Машыністы ў сезон бываюць дома каля сямі гадзін у суткі: прыйшоў, лёг спаць, устаў – і зноў за руль… Яго адданасць у працы была заўважана адразу. Яшчэ жаніхом Мікалай атрымаў кватэру ў Даманаве, бо як работнік паказаў сябе выдатна.

Ліда таксама родам з Чамялоў, маладзейша­я на пяць гадоў. Пасля школы яна паступіла на мастацкага кіраўніка. Мікалай ужо адслужыў, а яна яшчэ вучылася. Вяселле маладыя згулялі ў 1974 годзе. Пражылі душа ў душу, двое дзяцей выгадавалі, жывучы ў кватэры, потым у хату перайшлі. Трымалі гаспадарку, нават адзін час дзве каровы. І на адпачынак у кампаніі час знаходзіўс­я. Потым купілі Грышчэні «Масквіча», пасля ў двары было ўжо два аўтамабілі… Ліда была за мужам, як за каменнай сцяной. Ад сына і дачкі сёння трое ўнукаў, праўнучка… але самой Ліды не стала 10 гадоў назад – рак.

– Яшчэ як яе не стала, тры гады сам даіў карову, усё сам рабіў, – стрымліваю­чы хваляванне і няпрошаныя слёзы, каЯк на пенсію афармлялі, выбарку рабілі, смяюцца, а як гэта так было? 365 дзён – і ўсе па пуцёўках, аказалася, я працаваў. Ніводнага выхаднога. Сам не ведаў, што выйшла 365 дзён...

заў Мікалай Рыгоравіч. – Бабкі хадзілі, малако давай у цябе будзем браць, у цябе чыста, акуратна…

Паляванне і іншыя хобі

На пытанне, як удаецца выглядаць так добра, герой артыкула кажа з усмешкай:

– Я на паляванне хаджу. Загоншчык, гэта значыць, актыўны паляўнічы. З малога. Сябры былі равеснікі, і бацька аднаго захапляўся паляваннем, і дзед яго ляснічы… І так я з імі ўцягнуўся. Сабак трымаю. Дзве лайкі. Раней цікава было. На калектыў 10 чалавек бралі заданне адстраляць чатыры ласі. Едзем брыгадай у агавораныя ўгоддзі і палюем. Калі адстрэльва­лі чатыры ласі, то бясплатна можна было для сябе забіць кабана. Кабаноў было колькі, зайца… На зайца палявалі, не гэтак, як сёння. Часу мала, але калі атрымлівае­цца, з задавальне­ннем іду на паляванне. Рыбалка – не маё, хаця спінінг купіў, вуды. Пачынаў з сачка, вязаць вучыўся. Пацанамі ў канаве плоткі наловіш у шапку, ужо дома ёсць што падсмажыць. Ездзіў не так даўно на зімнюю рыбалку на спаборніцт­вы ад Аблгаза. Грыбы люблю збіраць. Знайду, як і няма... І падруга, адна засталася, як і я, любіць са мной па грыбы хадзіць.

Да дактароў па стане здароўя Мікалай Грышчэня не звяртаўся, калі не лічыць пару пераломаў. І, здаецца, здароўе добрае яму дадзена, таму што правільная філасофія жыцця – працуй шчыра, за спіну не хавайся і нікому не зайздросць. Ён не з тых, хто трымаецца за работу. У яго шмат захаплення­ў, а нядаўна з’явілася яшчэ адно цікавае хобі – рогі аленя. Іх знайсці не проста, а Грышчэня ведае звера, таму яму і гэта па плячы.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus