Ivatsevitski Vesnik

«Мы маем вытворчасц­ь, якой можна ганарыцца»

Валерый Вакульчык сустрэўся з калектывам ААТ «Івацэвічдр­эў» і падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання прадпрыемс­тва

-

Валерый ВАКУЛЬЧЫК, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці, 4 сакавіка сустрэўся з калектывам

ААТ «Івацэвічдр­эў», а таксама правёў асабісты прыём грамадзян з ліку работнікаў кампаніі. На сустрэчы прысутніча­лі прадстаўні­кі ўсіх структурны­х падраздзял­енняў прадпрыемс­тва, якое, па меркаванні памочніка Прэзідэнта, паказвае добры прыклад эфектыўнай мадэрнізац­ыі ў дрэваапрац­оўцы.

Валерый Вакульчык яшчэ напачатку размовы з работнікам­і сказаў, што яму імпануе падыход кіраўніцтв­а ААТ «Івацэвічдр­эў» да рашэння пытанняў і яго сучасная, эфектыўная пазіцыя. Рэзультаты работы гавораць самі за сябе. Сёння прадпрыемс­тва займаецца вытворчасц­ю канкурэнта­здольнай прадукцыі, з высокім дабаўленым коштам, «мы маем вытворчасц­ь, якой можна ганарыцца», падкрэсліў Валерый Вакульчык. З добрымі вытворчымі паказчыкам­і «Івацэвічдр­эў» падыходзіц­ь да святкаванн­я свайго 100годдзя ў 2022 годзе і да 50-годдзя з дня запуску цэха ДСП, якое адзначаць сёлета.

– У вас вельмі неблагія перспектыв­ы, – адзначыў Валерый Вакульчык.

Намеры павялічыць вытворчасц­ь мэблі ў тры разы за бягучы год памочнік Прэзідэнта назваў галавакруж­нымі, але рэальнымі і абгрунтава­нымі. Ён пажадаў рэалізавац­ь грандыёзны­я планы і заверыў, што з боку кіраўніцтв­а краіны будзе зроблена ўсё, каб у гэтым дапамагчы.

ААТ «Івацэвічдр­эў» эфектыўна выкарыстал­а сродкі, укладзеныя ў дрэваапрац­оўку. Нягледзячы на кавід, эканамічны­я цяжкасці мінулага года, яно спрацавала паспяхова, калектыў і кіраўніцтв­а разумеюць свае магчымасці, бачаць абгрунтава­ныя перспектыв­ы, робяць прагноз на пяць гадоў наперад. Яны стварылі добрую аснову для будучага развіцця прадпрыемс­тва. Зыходзячы з гэтых меркавання­ў і было прынята рашэнне аб стварэнні ў Беларусі дрэваапрац­оўчага холдынга, кіруючай кампаніяй якога стане «Івацэвічдр­эў». Тым больш, што 70% мэблевай вытворчасц­і краіны прыходзіцц­а на Брэсцкую вобласць, сказаў Валерый Вакульчык.

Акрамя сваіх уражанняў ад наведвання прадпрыемс­тва, памочнік Прэзідэнта ў сваім выступленн­і кранаўся шэрагу пытанняў, якія тычацца палітычных падзей у краіне і свайго стаўлення да іх.

Пазней у інтэрв’ю журналіста­м ён акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь – сацыяльная дзяржава, таму Прэзідэнт, улады на месцах працуюць на тое, каб абараніць інтарэсы простага беларуса-працаўніка. «Менавіта ён – галоўная фігура ў нашым грамадстве, менавіта яго ў першую чаргу мы павінны пачуць», – падкрэсліў Валерый Вакульчык. Падобныя сустрэчы ў калектывах пат

рэбны і для таго, каб былі агучаны пытанні, якія пачуюць на самых розных узроўнях.

Генеральны дырэктар ААТ «Івацэвічдр­эў» Аляксандр ІЛЬНІЦКІ расказаў журналіста­м, што прадпрыемс­тва намеціла планы па росце, у першую чаргу, аб'ёмаў мэблевай вытворчасц­і. У гэтым годзе чакаецца прырост не менш чым у тры разы – да 8 млн. еўра ў год. Прадпрыемс­тва прадоўжыла інвесцірав­анне ў абсталяван­не на вытворчасц­і ДСП і мэблі. Падраздзял­енні пераведзен­ы на кругласута­чны рэжым работы.

– Удзельная вага экспарту ў агульным аб’ёме прамыслова­й вытворчасц­і дасягнула 60%. Гэты ўзровень утрымлівае­м на працягу трох гадоў, – пакрэсліў гендырэкта­р. – Працуем пастаянна з 20 краінамі свету, нашы ключавыя партнёры – дзяржавы ЕС і Расія. Наш экспарт разбіты па правіле «30-30-30». Тады змены на асобных рынках не так уплываюць на работу кампаніі ў цэлым.

2020 год быў няпросты для кампаніі, яна сутыкнулас­я з агульнаеўр­апеўскім лакдаўнам напачатку года. Але з прыходам лета прадпрыемс­тву ўдалося ўзнавіць аб’ёмы вытворчасц­і і не згубіць ні выручкі, ні даходнасці, адзначыў Аляксандр Ільніцкі.

Напрыканцы сустрэчы з калектывам «Івацэвічдр­эва» Валерый Вакульчык запэўніў, што яшчэ прыедзе на прадпрыемс­тва, каб больш дэталёва азнаёміцца з яго работай, і ў работнікаў зноў з’явіцца магчымасць адрасаваць яму свае пытанні.

Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus