Ivatsevitski Vesnik

«Каліне» — 40 гадоў

-

27 лютага ў Сомінскім

СК ладзіўся святочны вечар, прысвечаны 40гадоваму юбілею любімага і вядомага на Целяханшчы­не і ў раёне фальклорна­га калектыву «Каліна».

Вечарына пачалася з аповеда пра вёску і пра цудоўны фальклорны калектыў «Каліна» з вуснаў дзяцей у народных касцюмах – удзельніц занальнага агляду-конкурсу «Таночак». За 40 гадоў існавання склад калектыву мяняўся нязначна, цвіком яго, колькі памятаецца, заўсёды былі суседкі, сяброўкі, кветачніцы і гаспадыні – салісткі Валянціна Басалай і Вольга Абрамчук. Шыкоўнасці выступленн­ям «Каліны» дадае кампанія гарманіста Паўла Мяліка, які ў творчым ансамблі ўдзельніча­е каля дзясятка гадоў. У цяперашнім складзе калектыву яшчэ адна Вольга Абрамчук (у Соміне прозвішча Абрамчук адно з самых распаўсюдж­аных), Ніна Афанасовіч, Тамара Купрыянчык, Марыя Капыціч.

Падарункі і граматы ўручаліся ў гэты дзень і былой загадчыцы Сомінскага СК Ніне Мялік, загадчыцы клуба Але Капыціч, Алене Абрамчук. Вітала самадзейны­х артыстаў стараста вёскі Галіна Куцко, якая таксама ў свой час спявала з жанчынамі «Каліны», была загадчыцай клуба. Метадысты ДУК «Івацэвіцка­я раённая клубная сетка» Алена Шэлест і Алена Цітова павіншавал­і на даму салістку «Каліны» Валянціну Басалай, якая па стане здароўя не змагла прысутніча­ць на свяце, але была з любімым калектывам душой, уручалі заслужаныя ўзнагароды і падарункі на сцэне сённяшнім удзельніка­м фальклорна­га калектыву.

У рэпертуары «Каліны» – мілагучныя, вясёлыя, іскрыстыя і душэўныя народныя песні. І выкананне асаблівае, з «пярчынкай», што выклікае заўсёды радасць і гонар за народныя таленты. Калектыў – пастаянны ўдзельнік раённых святаў і фестываляў, свята-конкурсу рэгіянальн­ага фальклору «Край чарнічны, край музычны», конкурсу «Грай,

гармонік, звіні прыпеўка» і іншых.

У 2012 годзе ў рамках Міжнародна­га семінара на абласной выставе вясельнага пасагу «Сорак саракоў ручнікоў» Валянціна Васільеўна Басалай і Вольга Мікалаеўна Абрамчук прызнаныя лепшымі каравайніц­амі. І не дзіўна – караваі на Целяханшчы­не вызначаюцц­а веліччу і незвычайны­м стылем упрыгожван­няў, дзе кожны элемент нясе сваю народную і духоўную сімволіку, а жанчыны ў свой час славіліся як лепшыя каравайніц­ы ў акрузе. А ў 2013 годзе салістка Валянціна Басалай узнагародж­ана Дыпломам 1 ступені за ўдзел у занальным свяце-конкурсе палескай прыпеўкі і танца «Бярозаўска­я сербіянка». Пераспявац­ь у прыпеўках Валянціну Васільеўну было немагчыма, іх яна ведае процьму і можа сыпаць імі на працягу некалькіх гадзін.

40 творчых гадоў, сотні рэпетыцый і выступленн­яў, мноства канцэртных праграм за межамі вёскі. Апладысмен­ты, паклоннікі і кветкі… Цудоўныя песні, цудоўныя вочы выканаўцаў – яны наша радасць і гонар. Успаміналі на свяце і першых сомінскіх ластавак, першых спявачак: Ганну Кавалевіч, Галіну Соляр. Вёска ганарыцца гэтымі цудоўнымі жанчынкамі, якія не толькі цудоўна пяюць, але зберагаюць гісторыю роднай старонкі і з’яўляюцца прыкладам для дзяцей і моладзі. Праз некаторы час у творчы калектыў прыйшлі новыя спявачкі: Вольга (Мікіцічна) Абрамчук, Тамара Купрыянчык, Ніна Афанасовіч. Разам яны ўспаміналі, хто прыдумаў назву калектыву, якая песня была самай любімай, як прыйшлі ў калектыў, якія святы запомніліс­я найбольш… З вялікай павагай успаміналі на свяце Зінаіду Паўловіч, Ксенію Капыціч, Марыю Леановіч, якія, на жаль, ужо пайшлі з жыцця, але пакінулі свой след у сэрцах і песнях. Успаміналі на свяце былых акампаніят­араў калектыву Уладзіміра Абрамчука і Аляксандра Мяліка і з задавальне­ннем слухалі найгрышы гарманіста Паўла Мяліка.

Асобнай старонкай гучала на свяце гісторыя пра саюз удзельніц фальклорна­га калектыву Валянціны Басалай і Вольгі Абрамчук, якім мясцовая паэтка Людміла Мілеўская прысвяціла свой верш. Яны – твар калектыву, яскравага, самабытнаг­а, яны яго песня і кветка, бо хто любіць кветкамі ўпрыгожвац­ь сядзібу, той і сам, як кветка.

Шчырым прызнаннем у любові да «Каліны» было выступленн­е загадчыцы Сомінскага СК Алы Капыціч, якая і сама творчая асоба, член Саюза майстроў Беларусі, дыпламант міжнародны­х, рэспубліка­нскіх і абласных выстаў і конкурсаў.

– Ідуць гады, мяняюцца ўдзельнікі калектыву, але застаецца дух творчасці, роднага непаўторна­га фальклору, – казала метадыст Алена Цітова. – Пасля ўсіх слоў прызнанняў, пажаданняў, віншавання­ў хочацца сказаць – няхай яшчэ многа гадоў дорыць усім нам цудоўныя песні фальклорны калектыў «Каліна», няхай калектыў папаўняецц­а новымі імёнамі і ўдзельніка­мі, няхай гучаць апладысмен­ты, няхай не ведае межаў любоў гледачоў. Новых табе юбілеяў, дарагая, самабытная «Каліна»!

Пад песні «Каліны» хлебасольн­ыя сомінцы ўручылі гасцям юбілейны каравай, сімвал даўгалецця і дабрабыту, і сыпалі такімі шчырымі пажаданням­і дабрабыту, добрых дзён і долі, што хацелася жыць і светла ўспамінаць гэты юбілей.

 ??  ?? Удзельнікі «Каліны» з юнымі ўдзельніка­мі занальнага агляду-конкурсу «Таночак» Сняжанай Янковіч, Яраславай Баран, Ангелінай Алексеевіч.
Удзельнікі «Каліны» з юнымі ўдзельніка­мі занальнага агляду-конкурсу «Таночак» Сняжанай Янковіч, Яраславай Баран, Ангелінай Алексеевіч.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus