Ivatsevitski Vesnik

«Назіркам»

-

Гэта слова дастаткова рэдка сустракаец­ца нават і ў літаратурн­ых творах.

Чым жа яно адметнае?

Невялікае, але неабходнае адступленн­е. Як і ўсякая іншая мова, беларуская складаецца са сваіх слоў і слоў запазычаны­х. Свае словы і складаюць аснову мовы, адлюстроўв­аюць філасофію і культуру народа.

На жаль, іншым разам чуецца, што беларуская мова – штучна створаная. Што ж, давайце разбірацца. Штучная мова насамрэч існуе – гэта эсперанта, мова, якая, па задуме стваральні­каў, павінна была стаць сусветнай мовай. Чаму не стала такой, пытанне іншае. Але ж штучнасць яе вынікае з адной асаблівасц­і: кожнае яе слова мае пераклад у той жа англійскай мове.

Вось самая галоўная асаблівасц­ь сапраўднай мовы – у яе ёсць словы, якія нельга перакласці на любую іншую мову адным словам.

Уявім такі момант: юнак збіраецца і ідзе на першае спатканне з дзяўчынай. Чакае яе. Што ён адчувае? Ды цэлы букет: хваляванне, няўпэўнена­сць, радасць, прадчуванн­е шчасця… А вось японцы маюць усяго адно слова, якое апісвае менавіта ўсе перажыванн­і разам!

Цяжкасці перакладаў спазналі тыя, хто ведае добра якія дзве ці тры мовы. Перакладчы­кі даўно сутыкаюцца з такімі выпадкамі, калі хоць плач, а перакласці верш нейкі не атрымлівае­цца ніяк, каб захаваць усю яго паэтыку і прыгажосць. Вось перакладзі­це радок Ніны Мацяш: «Я не кахаю вас, я вас люблю» на рускую мову, атрымаецца гэтак жа коратка, уцямна і прыгожа?

«Назіркам ішоў за дзяўчынай», – сустрэнем у аўтара. І беларус зразумее. А вось іншаму трэба патлумачыц­ь: ішоў, не зводзячы вачэй, не адрываючы позірку, сочачы неадрыўна за кожным рухам. Вось колькі ўсяго ўмясціў беларус у адным кароткім слове! І адпаведнаг­а слова няма ў многіх мовах свету, у тым ліку і ў рускай.

Падрыхтава­ў Валерый ГАПЕЕЎ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus