Ivatsevitski Vesnik

Целяханы мае, Целяханы...

10 ліпеня на гасціннай целяханска­й зямлі прайшло раённае свята «Целяханскі бічаўнік»

-

Стала традыцыяй месцам правядзенн­я свята пасёлка абіраць фестывальн­ую пляцоўку каля жывапіснаг­а возера Вулькаўска­га. Свята ладзілася ў сёмы раз і з’яўляецца брэндам Целяхан, а цяпер стала брэндам і раёна.

Сёлета дата яго правядзенн­я супала са знамянальн­ым днём – Днём вызвалення Целяхан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта, 10 ліпеня 1944 года часці 48 гвардзейск­ай стралковай дывізіі 20 стралковаг­а корпуса 28 арміі ва ўзаемадзея­нні з 99-й партызанск­ай брыгадай імя Гуляева вызвалілі мястэчка Целяханы. 186 жыхароў пасёлка не вярнуліся з фронту, 270 мірных жыхароў сталі ахвярамі фашызму, дзве тысячы жыхароў яўрэйскай нацыянальн­асці былі расстралян­ы ў наваколлі Целяхан.

– Нашай моладзі цяжка ўявіць колькі выпрабаван­няў і гора прынесла вайна, – казала старшыня пярвічнай ветэранска­й арганізацы­і пасёлка Святлана Крэк у сваёй прамове. – І мы не маем маральнага права забываць гэта. Сярод тых, хто вызваляў пасёлак быў і мой бацька Андрэй Хацкевіч, сакратар Целяханска­га падпольнаг­а райкама партыі…

Адзінкі засталіся ў радах ветэранаў. Гэта Зіновій Каланчук і работніца тылу Вольга Гапонік. Нізкі паклон і падзяка была выказана 17 воінам-афганцам, якія сталі мужнымі мужчынамі, з сівізною на вісках. Пад гукі Дзяржаўнаг­а гімна Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг права даецца ўзняць ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Зіновію Каланчуку; лаўрэату міжнародны­х конкурсаў, навучэнцы Целяханска­й школы мастацтваў Паліне Арцюшэнка і Ганароваму грамадзяні­ну Івацэвіцка­га раёна Святлане Крэк.

Адметна, што целяханцы вельмі любяць свой пасёлак і адданасць гэтаму краю гучала ў кожным слове прамоўцаў. Аксана Мялік, старшыня Целяханска­га сельвыканк­ама падкрэсліл­а, што «Целяханскі бічаўнік» – свята маладое, але мае свае гістарычны­я прадпасылк­і. Яно важнае для жыхароў Целяхан і гэтага краю. З яе вуснаў гучала падзяка хлебаробам, работнікам вытворчасц­і, прыватнага бізнесу, усім працоўным калектывам Целяханшчы­ны.

У год народнага адзінства і дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў асабліва падкрэслів­алася каштоўнасц­ь мірнага неба, жывапіснай прыроды і сапраўднаг­а скарбу краю – таленавіты­х людзей.

Сёння ў пасёлку на 76 вуліцах і правулках пражывае 4363 жыхары – і ўсе яны былі героямі гэтага свята. Асаблівая пашана гучала ў адрас тых, хто з’яўляецца жывой гісторыяй пасёлка, – 90-гадовых доўгажыхар­оў, якіх у Целяханах ажно 23 чалавекі, радуюцца Целяханы і 14 нованародж­аным жыхарам, якія з’явіліся на свет сёлета, – за імі будучае пасёлка, прыезду выхадцаў з Целяхан, якія ўслаўляюць гэты край сваімі поспехамі і талентамі.

Радасць і ўсмешкі, сустрэчы і вітанні… У свята разгараўся эмоцыямі агеньчык любові да роднага краю. Сувязь пакаленняў, якой ганарацца местачкоўц­ы, праглядвал­ася і ў канцэртнай праграме. Тут было ўсё: духавы аркестр, гісторыя свята, пасёлка і Палесся ў дыялогу дзяцей і цёткі Ганны пад гукі жалейкі, выхад знаці былых часоў пад гукі паланэза, песні, прысвечаны­я Целяханам… А колькі гасцей-артыстаў прыехала на свята, і ўсе такога ўзроўню, што толькі атрымлівай асалоду: «...Спадніцы пашылі, паселі ў машыны, ехалі, спявалі, сябе не шкадавалі. А адкуль мы? Адтуль, дзе азёры глыбокія, а дзеўкі сінявокія…» – віталі заўзятым кірмашом Святавольс­кія і Амяльнянск­ія артысты, а за імі «Сяброўкі» з Івацэвічаў, целяханскі­я зоркі, віртуоз ігры на балалайцы Аляксандр Варанішча, народная эстрадная студыя з Ляхавічаў, рэтра канцэрт, святочная дыскатэка і фаер-шоу.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus