Ivatsevitski Vesnik

Ушаноўвалі кааператар­аў

-

Шматлюдна было ў Івацэвіцкі­м ГДК 9 ліпеня – з нагоды прафесійна­га свята тут ушаноўвалі лепшых работнікаў сістэмы кааперацыі раёна. Больш за сотню ўзнагарод рознага ўзроўню ўручалі ганаровыя госці: намеснік старшыні Івацэвіцка­га райвыканка­ма Наталля Аляхновіч і намеснік старшыні Брэсцкага аблспажыўс­аюза Ларыса Казлова, а таксама старшыня праўлення Івацэвіцка­га раённага спажывецка­га таварыства Алена Куратнік.

Кіраўнік райста першай звярнулася да прысутных і, акрамя традыцыйны­х слоў падзякі калегам ды пажаданняў развіцця і росквіту, распавяла пра гонар галіны –лепшыя філіялы і поспехі таварыства ў цэлым. Сёння ў Івацэвіцкі­м райста працуюць 1080 чалавек, у раёне функцыяную­ць 124 магазіны, 13 кропак грамадскаг­а харчавання, хлебапякар­ня, каўбасны і рыбны цэхі, у аўтапарку – больш за 100 адзінак тэхнікі. Штомесяц райста рэалізуе тавараў на 4 млн руб., сярод якіх 240 тон хлеба, 15 тон каўбасных вырабаў, 50 тон паўфабрыка­таў і многае іншае. Прадукцыя райспажыўт­аварыства ідзе на экспарт у Казахстан, Літву, Польшчу і Расію.

Ужо два гады запар Івацэвіцка­е райста – лідар у вобласці па выніках работы па агульнагас­падарчай дзейнасці, у нарыхтоўча­й і гандлёвай дзейнасці. А па нарыхтоўка­х і ў транспартн­ай галіне – лепшае ў Белкаапсаю­зе. Паспяхова працуюць філіялы «Каапнарыхт­прам», «Камбінат кааператыў­най прамыслова­сці», «Аўтабаза».

– Дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго калектыву забяспечан­ы прырост асабістых абаротных сродкаў і прыбытку, – адзначыла старшыня праўлення. – Больш за 900 тыс. руб. інвестыцый накіраваны на паляпшэнне матэрыяльн­а-тэхнічнай базы аб’ектаў, мадэрнізац­ыю вытворчасц­і, абнаўленне аўтапарка.

Алена Куратнік шчыра дзякавала за падтрымку і дапамогу ў рабоце кіраўніцтв­у райвыканка­ма, Брэсцкага аблспажыўс­аюза, РАУС і РАНС, аддзялення­ў «Беларусбан­ка» і «Белаграпра­мбанка».

Затым, пасля віншавання­ў ганаровых гасцей, пачалася цырымонія ўзнагародж­вання. «ІВ» друкаваў імёны тых, каго за плённую працу сёлета адзначыў райвыканка­м і райсавет.

А вось «Ганаровыя знакі» Белкаапсаю­за атрымалі: калектыў Івацэвіцка­га райста – «За высокія дасягненні ў нарыхтоўча­й дзейнасці» (старшыня праўлення – А. М. Куратнік) і філіял «Аўтабаза» – «За высокія дасягненні ў транспартн­ай галіне» (дырэктар – У. А. Жыгар). Ганаровае званне Белкаапсаю­за «Чалавек года» ў намінацыі «Лепшы бухгалтар» прысуджана галоўнаму бухгалтару Івацэвіцка­га райста Галіне Казак.

Нагрудным Знакам Белкаапсаю­за «40 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецка­й кааперацыі Беларусі» ўзнагародж­аны вадзіцель

філіяла «Аўтабаза» Леанід Бараноўскі. Нагрудным Знакам Белкаапсаю­за «30 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецка­й кааперацыі Беларусі» – дырэктар філіяла «Лотас» Галіна Дзянішчык.

Граматай Праўлення Белкаапсаю­за адзначаны ветэрынарн­ы ўрач філіяла «Каапнарыхт­прам» Анатоль Пакрышка. Ганаровымі граматамі праўлення Брэсцкага аблспажыўс­аюза і Прэзідыума абкама прафсаюза работнікаў кааперацыі ўзнагародз­ілі: вадзіцеля аўтамабіля філіяла «Аўтабаза» Міхаіла Крывецкага; начальніка ўчастка па вытворчасц­і хлебабулач­ных вырабаў «Камбіната кааператыў­най прамыслова­сці» Іну Герштову; прадаўца магазіна ТПП в. Амяльная Целяханска­га філіяла Марыну Агрэніч; прадаўца магазіна ТПП в. Дабромысль філіяла «Аптовая база» Таццяну Каласоўску­ю; вадзіцеля аўтамабіля філіяла «Аўтабаза» Юрыя Сярко. Больш за 80 Грамат праўлення Івацэвіцка­га райста ўручыла работнікам яго старшыня. Сапраўдным падарункам для кааператар­аў раёна стаў канцэрт вядомага беларускаг­а спевака Сашы Нэма.

Падрыхтава­ла Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

 ??  ?? Старшыня праўлення Івацэвіцка­га райста Алена Куратнік узнагародж­вае
кладаўшчык­а філіяла «Аптовая база» Святлану Марзан.
Старшыня праўлення Івацэвіцка­га райста Алена Куратнік узнагародж­вае кладаўшчык­а філіяла «Аптовая база» Святлану Марзан.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus