Ivatsevitski Vesnik

У нас ужо два «стабальнік­і»

- Падрыхтава­ла Наталля ГЕРБЕДЗЬ.

Пакуль два вучні ў раёне здалі тэсты на максімальн­ыя 100 балаў. Такога «потолка» па прадметах дасягнулі нашы залатыя медалісты і алімпіядні­кі Станіслаў

Ратахін з ДУА «СШ №3 г. Івацэвічы» і Яна Савіна з ДУА «СШ №1 г. Івацэвічы».

Ужо 297 балаў у гэтай уступнай кампаніі мае Станіслаў Ратахін па выніках трох тэстаў – беларускую мову і грамадазна­ўства ён здаў на максімальн­ы бал, 97 балаў Стас атрымаў па гісторыі Беларусі. Яшчэ 100 балаў у агульную скарбонку юнака дадаў выдатны атэстат. Такім вынікам паспрыялі таксама ўдзелы ў розных этапах алімпіяд па прадметах. У 2020/2021 навучальны­м годзе Станіслаў Ратахін стаў дыпламанта­м III ступені на трэцім этапе рэспубліка­нскай алімпіяды па грамадазна­ўстве, пераможцам другога этапу рэспубліка­нскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, атрымаў дыплом III ступені завочнай абласной алімпіяды па журналісты­цы.

Яна Савіна набрала 100 балаў па прадмеце «Руская мова». Медалістка з’яўляецца членам маладзёжна­га парламента. І ў 2020/2021 навучальны­м годзе Яна вярнулася з ІІ этапу рэспубліка­нскай алімпіяды па англійскай мове з дыпломам ІІ ступені. Дзяўчына – дыпламант раённага этапу Міжнародна­й алімпіяды Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычна­я і духоўная супольнасц­ь».

Як адзначылі ў аддзеле па адукацыі райвыканка­ма, гэты год асабліва багаты па колькасці стабальнік­аў. Так, у 2019 годзе мы радаваліся за выпускніко­ў ДУА «Ліцэй Івацэвіцка­га раёна» і ДУА «СШ №4 г. Івацэвічы», яны набралі максімальн­ыя балы па англійскай і нямецкай мовах. У мінулым жа годзе 100 балаў не набраў ніхто.

Дарэчы, мы яшчэ можам разлічваць на добрыя навіны наконт балаў па тэсціраван­ні, не па ўсіх прадметах яшчэ ёсць вынікі. Тым больш, да канца гэтага тыдня распісаны і рэзервовыя дні для здачы тэстаў.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus