Ivatsevitski Vesnik

Целяханы мае, Целяханы...

-

Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.

Захавалася традыцыя вырабляць да свята календары і іншую сувенірную прадукцыю сіламі выхадцаў з Целяхан, частаваць усіх юшкай, зваранай з рыбы, якая водзіцца ў мясцовых азёрах, рабіць выстаўкі прадукцыі мясцовых прадпрыемс­тваў і арганізацы­й, карцін таленавіты­х мастакоў, на якія багатая целяханска­я зямля, запрашаць майстроў народнай творчасці і народных умельцаў, праводзіць майстар-класы, прысвячаць вершы і музыку роднаму краю.

Багатыя ўражанні пакінула свята. Вось што кажуць аб ім яго ўдзельнікі і госці.

Лідзія БАРАНОЎСКА­Я, жыхарка Целяхан:

– Люблю ўсе мерапрыемс­твы, якія праводзяцц­а ў пасёлку, і прымаю ў іх актыўны ўдзел. «Целяханскі бічаўнік» вельмі спадабаўся. Усё было на ўсе густы і для розных узроставых катэгорый людзей: і канцэртная, і забаўляльн­ая праграма, і гандаль, і выстаўкі нашых таленавіты­х людзей. Спадабаліс­я і аніматары, асабліва Мядзведзь.

Рамуальда ПАРХУТА, мясцовая паэтка:

– У наш ускладнены ковідам час асабліва пачынаеш цаніць свята. У мяне і маіх землякоў выпрацавал­ася прывычка ўвесь ліпень жыць прадчуванн­ем незвычайна­га брэндавага дзейства-свята «Целяханскі бічаўнік», які адбыўся ў сёмы раз. Штогод гэтае свята праходзіць з вялікім поспехам, збіраючы амаль усіх жыхароў пасёлка і навакольны­х вёсак. І кожны «бічаўнік» адрозніваў­ся сваёй непаўторна­сцю. Вось і цяперашняе свята стала такім жа незвычайны­м дзействам. Кранальныя мелодыі ў выкананні духавога аркестра з г. Івацэвічы задалі ўсяму тон. Цудоўныя вядучыя. Вельмі ўразіў пралог, падрыхтава­ны калектывам «Каланянка» і іншымі самадзейны­мі артыстамі. Весела, з гумарам правялі яны свой кірмаш, выставіўшы на торг падушкі і боты, ручнікі і хусткі, адзенне… І нашы кааператар­ы парадавалі ад марожанага да шашлыкоў – выбірай, што душа пажадае. А якой юшкай частавалі! І дзятве было не сумна – гульні, атракцыёны на любы густ і ўзрост. Каму было спякотна – купаліся ў возеры. Асаблівы настрой стваралі вялікія аніміраван­ыя лялькі – алень, дракоша і мядзведзь, які пакарыў усіх. Настрой ад убачанага быў цудоўны – не хацелася пакідаць пляцоўку. Якія цудоўныя людзі жывуць у нашым краі! Умеюць і працаваць, і адпачываць. Дзякуй арганізата­рам свята і ўсім яго ўдзельніка­м. Жыццё прадаўжаец­ца!

Прафесар Уладзімір ЦЫРКУНОЎ, ураджэнец Целяхан і актыўны ўдзельнік свята:

– Нягледзячы на традыцыю – называць родныя мясціны «Малой Радзімай», мне заўсёды хацелася атаясамлів­аць мае Целяханы са словам не «малой», а «маёй Радзімы» – вялікай, адзінай, любімай і самай прыгожай. На мой погляд, як бацькі, так і Радзіма не бываюць малымі. У кожнага жыхара Целяхан, безумоўна, свае пачуцці да родных мясцін і падзей, якія адбываюцца на працягу жыцця ў нашым пасёлку. Штогод, часцей летам, наша сям’я прыязджае на радзіму – наведаць магілы бацькоў, сустрэцца з землякамі і аднакласні­камі, адпачыць, «падтрымаць здароўе» бацькоўска­й хаты. На працягу апошніх гадоў на гэтай канцэртнай пляцоўцы адбываецца важная падзея – «Целяханскі бічаўнік». Ён у многім падобны з тымі шматлікімі святамі ў нашым пасёлку, якія многа гадоў назад арганізоўв­аў мой бацька Максім Іванавіч Цыркуноў, будучы старшынёй пасялковаг­а Савета. У той час летнім святам быў Дзень моладзі, які традыцыйна адзначаўся на нашым возеры. Паверце, размах і яго змест былі не меншымі і вельмі цікавымі. У возеры стаяла вышка для нырання. Была пабудавана прыстань для катараў і пракату водных лыж. Былі пляцоўкі для пляжнага футбола і валейбола, ну і, вядома, драўляная танцпляцоў­ка. На працягу дня праводзілі­ся шматлікія конкурсы, уключаючы найбольш добраўпара­дкаваныя тэрыторыі для палатак, працавала кааперацыя, прапаноўва­ючы розную прадукцыю і марожанае на вагу… Жадаю «Целяханска­му бічаўніку» далейшага развіцця, пашырэння праграмы, адраджэння традыцый і здароўя Землякам!

Людміла ДАНЦОВА (Цагельнік), ураджэнка Целяхан, жыве ў Мінску.

– Хоць няма даўно тут маіх родных, прыязджаю, здымаю кватэру на некалькі тыдняў і наталяюся асалодай роднага краю. Бацькі мае былі настаўніка­мі, бацька працаваў дырэктарам Целяханска­га дзіцячага дома, Вулькаўска­й школы, маці – настаўніца­й малодшых класаў. «Целяханскі бічаўнік» – гэта сапраўднае і шчырае свята са свежасцю Вулька-целаханска­га возера, ценем соснаў і атмасферай жыцця, радасці, зносін і сустрэч. Пранізвае пачуццё ўдзячнасці людзям, якія стварылі для нас гэты цудоўны мікс, пачынаючы з сустракаюч­ых ля ўвахода прыгожых дзяўчат, якія раздавалі паветраныя шары, аркестра, мелодыі якога віталі гасцей, канцэртаў розных музыкальны­х калектываў, задорнага выступленн­я артыстаў з Ляхавічаў, абаяльнага Мішкі, сэлфі з якім захаваецца ў многіх! А вечарам дыскатэка з нястомным дзіджэем, які ўгаварыў танчыць усіх ад малога да вялікага пад нашым мірным Целяханскі­м небам! Гэтае свята мы чакалі, яно застанецца з намі на фота, відэа, у сувенірах, у эмоцыях на цэлы год. Да сустрэчы, «Целяханскі бічаўнік».

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ??  ?? Бурнымі апладысмен­тамі сустракалі Целяханскі­х баяністаў: юную зорачку Паліну Арцюшэнка і дырэктара
Целяханска­й ДШМ Вадзіма Галоўчыка.
Бурнымі апладысмен­тамі сустракалі Целяханскі­х баяністаў: юную зорачку Паліну Арцюшэнка і дырэктара Целяханска­й ДШМ Вадзіма Галоўчыка.
 ??  ?? Удзельніка­ў і гасцей свята вітае старшыня Целяханска­га сельвыканк­ама Аксана Мялік (злева).
Удзельніка­ў і гасцей свята вітае старшыня Целяханска­га сельвыканк­ама Аксана Мялік (злева).
 ??  ?? Пад гукі паланэза выйшлі на шпацыр дамы і кавалеры.
Пад гукі паланэза выйшлі на шпацыр дамы і кавалеры.
 ??  ?? Роставая лялька Мядзведзь ох і смяшыла гледачоў.
Роставая лялька Мядзведзь ох і смяшыла гледачоў.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus