Ivatsevitski Vesnik

Сваю оду я спяваю табе, родная вёска

Міхнавічам – 505

- Валянціна БОБРЫК. Фота Таццяны ДЫЛЮК.

У нядзелю, 4 ліпеня, на дзіцячай пляцоўцы ў цэнтры Міхнавіч сабраліся вяскоўцы і госці свята. Пад гукі фанфар выходзіць у народным касцюме вядучая Алена Цыбульская, загадчыца аўтаклуба ДУК «Івацэвіцка­я раённая клубная сетка», і пачынаецца ўрачыстая дзея.

Да свята была праведзена значная падрыхтоўк­а, каб сцэна была прыгожай, каб у людзей была магчымасць палюбавацц­а работамі аматараў народнай творчасці, каб былі кветкі, падарункі, пірагі і ўсе адпачылі ад душы. Дарэчы, падарункі былі розныя, у ліку іх і падпіска на раённую газету. Сапраўдны парад творчасці атрымаўся, і было святочна, радасна ад маштабу таго, што адбывалася. Прыўзняты настрой пакінулі ў душы кожнага гледача вясёлыя беларускія найгрышы і песні ў выкананні самадзейны­х артыстаў Амяльнянск­ага, Мілейкаўск­ага, Гошчаўскаг­а СДК, Зеленаборс­кага СК і калектыву аматарскаг­а аб’яднання «Час і мы».

Вітаў вяскоўцаў старшыня Стайкаўска­га сельвыканк­ама Мікалай Басалай і стараста вёскі-юбіляркі Марыя Белая падчас адкрыцця свята. Дарэчы ім, як і артыстам, вяскоўцы засталіся асабліва ўдзячнымі за добрую арганізацы­ю свята.

Вядома, кожная вёска мае сваю цікавую гісторыю, і калі, як не ў юбілей, расказаць нашчадкам пра яе. Бібліятэка­р Стайкаўска­й сельскай бібліятэкі Галіна Суханосік гэта цудоўна зрабіла, а потым парадавалі ўсіх душэўным выкананнем балад Віктар Такарчук і Сяргей Клімуш.

За гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Стайкаўска­га сельсавета сталі ахвярамі фашысцкіх дзеянняў 120 чалавек, у ліку якіх і жыхары в. Міханавічы, памяць аб якіх была ўшанавана мінутай маўчання.

Але вёска адрадзілас­я, і на свяце ўшаноўвалі таленавіты­х жыхароў – тых, хто жыве на гэтай зямлі і праслаўляе сваю малую Радзіму. Гэта людзі працоўнай славы, паважанага мудрага ўзросту, пенсіянеры, работнікі розных сфер дзейнасці, шматдзетны­я, маладыя і са стажам сем’і, бабулі і супер-бабулі, доблесныя мужчыны, дзеці і падлеткі, моладзь, усе, хто прыехаў адпачываць у вёску, дачнікі і майстры народнай творчасці, удзельнікі «колішняй міхнавіцка­й» самадзейна­сці, юбіляры, гаспадары і гаспадыні – усім слава і гонар, і апладысмен­ты былі на свяце. Каб пералічыць усіх, не хопіць і газетнай старонкі.

Работнікам культуры і бібліятэк, сябрам-калегам, работнікам гандлю, аўтамагазі­ну-аўталаўцы, якія прыехалі на дзень вёскі, мясцоваму дэпутату Анатолію Трафімчыку – гучала падзяка. І давалася слова ганаровым гасцям свята. Змястоўным­і і кранальным­і былі выступленн­і ўраджэнцаў вёскі Міхнавічы: галоўнага рэдактара раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» Таццяны Дылюк, паэта Аляксея Белага, які пражывае ў Баранавіча­х, унучкі пісьменнік­а Міколы Купрэева.

Дзятве таксама было весела на свяце – можна было пракаціцца на возе з конікам. Да вечара гудзела вёска бы вулей і ўсім было добра і цікава.

 ??  ?? Весела было пракаціцца на коніку.
Весела было пракаціцца на коніку.
 ??  ?? З 52-годдзем сямейнага жыцця віншуе Віктара і Вольгу Белых
старшыня Стайкаўска­га сельвыканк­ама Мікалай Басалай.
З 52-годдзем сямейнага жыцця віншуе Віктара і Вольгу Белых старшыня Стайкаўска­га сельвыканк­ама Мікалай Басалай.
 ??  ?? «На біс» спявалі самадзейны­я артысты з Амяльной.
«На біс» спявалі самадзейны­я артысты з Амяльной.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus