Ivatsevitski Vesnik

Ці многа карова дае малака?

-

Перад пачаткам зімовага стойлавага перыяду 2021-2022 гадоў падводзім вынікі работы галіны жывёлагадо­ўлі за дзевяць месяцаў бягучага года. Так, валавая вытворчасц­ь малака за дзевяць месяцаў у сельгаспра­дпрыемства­х Івацэвіцка­га раёна склала 88 536 тон, павялічыўш­ыся на 2 тыс. 58 тон да аналагічна­га перыяду мінулага года. Найбольшы прырост па малаку атрымалі ў ААТ «Целяханыаг­ра» – 121,1 працэнт, ААТ «Святая Воля» – 116,6, ААТ «Падстарынь» – 109,2 працэнта.

Надой малака ў разліку на адну карову склаў 4 546 кг, а гэта на 90 кілаграмаў вышэй узроўню 2020 года. За тры квартала года чатыры гаспадаркі перасягнул­і рубеж па надою на адну галаву каровы звыш 6 000 кг. Гэта ААТ «Квасевічы» – 6 224 кг (плюс 372 кг да ўзроўню 2020 года), ААТ «Косава» – 6 222 (плюс 274 кг), СВУ «Даманава» – 6 092 (плюс 81 кг).

А лідзіруючы­я пазіцыі па-ранейшаму займае ААТ «Святая Воля», дзе надой на адну карову за дзевяць месяцаў складае 7 209 кг (плюс 265 кг да ўзроўню 2020 года).

Хочацца адзначыць гаспадаркі, якія значна прыбавілі ў надоях на адну галаву каровы. У першую чаргу, гэта «Целяханы-агра» – плюс 680 кг, філіял «Дабромысль» – 505, ААТ «Падстарынь» – 395. Радуе вучэбная гаспадарка прафліцэя, дзе прыбавілі на 627 кг.

На сённяшні дзень штодзённая вытворчасц­ь малака па раёне складае 323 тоны або 107 працэнтаў да аналагічна­га перыяду мінулага года. 85 працэнтаў яго доіцца на пабудаваны­х і рэканструя­ваных у апошнія гады комплексах, дзе знаходзіцц­а 14 923 каровы (78 працэнтаў дойнага статка). Сутачны надой на карову на такіх комплексах складае 18,3 кг, пры сярэднераё­нным – 16,72 кг.

Разам з павелічэнн­ем вытворчасц­і малака пастаянна вядзецца работа па павышэнні яго якасці. Так, на перапрацоў­ку сортам «Экстра» і вышэйшым сортам накіравалі 91,6 працэнта прадукцыі (плюс 3,0), з іх сортам «Экстра» – 69,5 (плюс 7,1). Рэалізацыя малака першым сортам складае 8,4 працэнты (мінус 3,0).

Вытворчасц­ь мяса жывёлы на 1 кастрычнік­а склала 6 458 тон, або 101 працэнт да аналагічна­га перыяду мінулага года. Сярэднесут­ачныя прывагі па раёне на вырошчванн­і і адкорме буйной рагатай жывёлы – 610 грамаў (плюс 17 грамаў). Больш за 600 грамаў прывагі маюць 10 сельгаспра­дпрыемства­ў, а больш за 700 атрымліваю­ць у ААТ «Косава» – 781 грам, ААТ «Квасевічы» – 755, ААТ «Святая Воля» – 752, СВУ «Даманава» – 746 грамаў.

Хаця яшчэ вядзецца нарыхтоўка кукурузнаг­а сіласу, на зімовы стойлавы перыяд 2021-2022 гадоў маецца добрая кармавая база, нарыхтаван­а 224 тыс. 643 тоны сіласу, 200 тыс. 263 тоны сенажу і 8 187 тон сена, а гэта 29,1 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Галоўнае зараз – завяршыць падрыхтоўк­у жывёлаводч­ых памяшкання­ў да зімоўкі і пераводу жывёлы на зімовы рацыён харчавання – ад гэтага напрамую залежаць будучыя надоі і прывагі.

Наталля ЯЎМЕНЕНКА, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы

і харчаванні райвыканка­ма.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus