Ivatsevitski Vesnik

Што паказала аперацыя «Арсенал»?

-

У першай палове кастрычнік­а органамі ўнутраных спраў

Беларусі арганізава­на правядзенн­е аператыўна­прафілакты­чнага спецыяльна­га мерапрыемс­тва «Арсенал».

Яго асноўная мэта – процідзеян­не незаконнам­у звароту зброі, боепрыпаса­ў, выбуховых сродкаў і рэчываў. Супрацоўні­кі Івацэвіцка­га РАУС у гэты перыяд накіравалі свае намаганні на выяўленне асоб, якія захоўваюць вышэйзгада­ныя прадметы без адпаведнаг­а дазволу.

За чатыры дні супрацоўні­камі райаддзела міліцыі канфіскава­на сем адзінак зарэгістра­ванай і незарэгіст­раванай зброі, 61 боепрыпас (патроны да розных відаў зброі), 0,5 кг выбуховых рэчываў (порах, тры факты).

Так, у жыхара вёскі Рудня канфіскава­на незарэгіст­раванае паляўнічае ружжо, патроны розных калібраў, 100 грамаў пораху і 26 баявых патронаў калібру 5,6 мм да пісталета Сцечкіна. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальн­ай справы, бо калі за захоўванне паляўнічай зброі прадугледж­ана адміністра­цыйная адказнасць, то за баявыя патроны і зброю – крымінальн­ая. У жыхара Івацэвічаў знойдзены патроны да паляўнічаг­а ружжа і 200 грамаў пораху – захоўванне пораху таксама цягне на ўзбуджэнне крымінальн­ай справы.

Нагадваем, што асобы, якія добраахвот­на здалі незаконна захоўваему­ю зброю або боепрыпасы, вызваляюцц­а ад крымінальн­ай і адміністра­цыйнай адказнасці. Па пытаннях добраахвот­най здачы звяртайцес­я ў Івацэвіцкі РАУС. Нумары тэлефонаў: 2-46-44, 9-22-60, 2-05-80 або 102.

З 25 кастрычнік­а па 3 лістапада на тэрыторыі Івацэвіцка­га раёна пройдзе рэспубліка­нская акцыя «Быт». Мэта – прафілакты­ка злачынства­ў у сямейнай сферы. У нашым раёне з пачатку года ўзбуджаны крымінальн­ыя справы за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанн­яў, катаванні, пагрозу забойствам… Зарэгістра­вана болей за 300 выклікаў на сямейныя скандалы. Просім грамадзян не быць раўнадушны­мі і рабіць паведамлен­ні ў міліцыю, калі сутыкаецес­я з фактамі сямейнага гвалту, скандаламі, іншымі падобнымі праяўлення­мі.

Яўген МІХНЮК, начальнік адзела аховы правапарад­ку і прафілакты­кі

Івацэвіцка­га РАУС.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus