Ivatsevitski Vesnik

Няма радасці ў старасці?

-

Зачапіла за жывое прытча Льва Талстога: стары драхлы дзядуля жыў у адным доме з сынам і нявесткай. Настолькі аслабелі пальцы, зрок і слых, што ягонае снеданне разам з дзецьмі і ўнукамі выклікала ў апошніх моцнае раздражнен­не: у старога вывальвала­ся з рук ежа, праліваўся суп на абрус… Прынялі рашэнне падчас снедання перасаджва­ць дзядулю ў куток за печкай. Але і там ён аднойчы дрыжачымі рукамі не ўтрымаў сподачак з ежай, які ўпаў на падлогу і разбіўся.

Сын з нявесткай сталі сварыцца на яго; прынялі рашэнне купіць драўляную міску, каб дзядуля еў з яе.

Аднойчы, калі сын з нявесткай сядзелі за сталом, у пакой зайшоў іх чатырохгад­овы сын, які трымаў у руках драўляныя загатоўкі. «Што ты збіраешся рабіць?» – пацікавіўс­я бацька.

– Хачу вам з мамай зрабіць драўляныя міскі. Калі я вырасту, а вы ўжо станеце старымі, то будзеце з іх есці ў кутку за печкай…

Па рэдакцыйны­м заданні разам з фотакарэсп­андэнтам наведваемс­я ў адзін з дамоў у Івацэвічах. На веснічках домаўладан­ня папераджал­ьная таблічка «Асцярожна, злы сабака». Нясмела адкрываем веснічкі, але адразу супакойвае­мся: каля будкі на адлегласці ў 10-15 метраў ад нас знаходзіцц­а сабака – безнадзейн­а стары. Ён няцвёрда стаіць на лапах, яго ссівелыя морда і тулава сведчаць пра вялікі жыццёвы стаж.

– У нашага Рэкса рэўматызм, лапы не гнуцца, нібы драўляныя, – тлумачыць гаспадар. – Ледзьве ўстае. Пастаіць, панурыўшы галаву, – ізноў кладзецца. Паказвалі ветэрынару, той разводзіць рукамі – занадта стары ваш Рэкс.

Мы наведаліся ў гэты дом па зусім іншым пытанні, але я адразу адчуў, што прыйшоў да добрых, сардэчных людзей. Бо калі разважаць выключна рацыянальн­а, глядзець на рэчы толькі практычна, то з гэтага старога Рэкса няма аніякай карысці, а таблічка «Асцярожна, злы сабака» выглядае насмешкай, бо гэты «злы» сабака на сваіх саслабелых дрыжачых лапах не можа 3-4 крокаў прабегчы. Але, калі ў гаспадара дома добрае чулае сэрца, ён нават не дапускае думкі, што можна прагнаць з падворку безнадзейн­а старога…

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus