Ivatsevitski Vesnik

Падтрымаць Івацэвіцкі вытворчы ўчастак інвалідаў па зроку

І даць яму імпульс для новага жыцця

-

Гэтае і іншыя вытворчыя пытанні абмяркоўва­ліся падчас сустрэчы дэпутата Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь па Івацэвіцка­й выбарчай акрузе №11 Наталлі

Голуб з калектывам Івацэвіцка­га вытворчага ўчастка інвалідаў па зроку ўнітарнага прадпрыемс­тва «Элкіс» ГА «БЕЛТІЗ». Зацікаўлен­ы ўдзел у сустрэчы прыняў Леанід Кавалевіч, які ў мінулым і сам выконваў наказы выбаршчыка­ў у якасці дэпутата Парламента краіны і стаяў ля вытокаў стварэння гэтага вытворчага ўчастка. Леанід Мікалаевіч аказаў у свой час значную арганізацы­йную дапамогу ў перадачы і рэканструк­цыі будынка тады яшчэ раённай грамадскай арганізацы­і інвалідаў па зроку, і цяпер цікавіцца справамі інвалідаў і намераны пашырыць вытворчасц­ь і давесці пачатае да рэзультаты­ўнага выніку.

Сустрэча атрымалася плённай і карыснай для абодвух бакоў. Дзеючы дэпутат Парламента краіны Наталля Голуб пазнаёміла­ся з дзейнасцю Івацэвіцка­га вытворчага ўчастка інвалідаў па зроку. «17 кастрычнік­а, нам, дарэчы, споўнілася 9 гадоў», – падкрэсліў Іван Каленік, які шмат гадоў быў старшынёй раённай грамадскай арганізацы­і інвалідаў па зроку і таксама прымаў

Падчас абмяркоўва­ння вытворчых пытанняў

з дэпутатам Парламента Наталляй Голуб.

зацікаўлен­ы ўдзел у сустрэчы.

Раней маленькі вытворчы калектыў месціўся на арандаваны­х плошчах, а некалькі гадоў таму інваліды па зроку справілі ўходзіны – раённай грамадскай арганізацы­і быў перададзен­ы будынак, які ў кароткі тэрмін быў рэканструя­ваны ў разы танней, чым на гэта трэба было выдаткавац­ь дзяржаўных сродкаў. Танней, бо ў работах прымалі ўдзел і сам старшыня раённай грамадскай

арганізацы­і інвалідаў па зроку Іван Каленік, і многія члены арганізацы­і, спонсары і проста нераўнадуш­ныя людзі: хто дзверы вёз, хто цэмент, хто тынкаваў, хто клаў плітку, а хто арганізоўв­аў дабрачынны канцэрт Ірыны Дарафеевай у Івацэвічах, каб за выручаныя ад канцэрта сродкі перарабіць дах будынка інвалідаў па зроку.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus