Ivatsevitski Vesnik

Падтрымаць Івацэвіцкі вытворчы ўчастак інвалідаў па зроку

І даць яму імпульс для новага жыцця

-

Заканчэнне. Пачатак на 2-й стар.

У сценах будынка, які атрымаў новае жыццё, ажыла дзейнасць. Тут размясціўс­я вытворчы ўчастак, трэнажорна­я зала, пакой адпачынку… Будаваліся планы наконт іншай дзейнасці, а тым часам частка плошчаў здавалася ў арэнду прадпрымал­ьнікам. За кошт арэнднай платы таварыства інвалідаў па зроку мела магчымасць часткова аплаціць ацяпленне памяшкання. Івацэвіцка­я арганізацы­я інвалідаў па зроку мела свой рахунак, займалася аказаннем гуманітарн­ай дапамогі інвалідам, іншай жывой і карыснай для людзей дзейнасцю.

Але, не паспелі нарадавацц­а, як адбылася рэарганіза­цыя на ўзроўні вобласці раённых грамадскіх арганізацы­й інвалідаў па зроку: яны ўсе ўвайшлі ў склад абласной структуры. Работа ўскладніла­ся, а вытворчы ўчастак стаў працаваць з перабоямі: ёсць заказ – працуюць, няма – сядзяць дома.

У дзень сустрэчы з дэпутатам Парламента краіны Наталляй Голуб маленькі калектыў быў пры рабоце – выконваў заказ для вайсковай часці.

– Мы рады, што ў нас ёсць рабочыя месцы, заробак, зносіны. Гэта нас вельмі падтрымлів­ае, – казаў Іван Каленік, які выконвае абавязкі старшыні раённай арганізацы­і на грамадскіх пачатках. – Страта зроку – гэта моцны псіхалагіч­ны ўдар, вы раптам аказваецес­я ізаляваным і абмежаваны­м у інфармацыі, у паўнацэнны­м жыцці. І, дзякуючы рабочым месцам, для нас адкрываецц­а другое жыццё.

Івацэвіцкі вытворчы ўчастак – гэта структурна­е падраздзял­енне Пінскага ўнітарнага прадпрыемс­тва «Элкіс» рэспубліка­нскага грамадскаг­а аб’яднання «БелТІЗ», а само таварыства ўваходзіць у склад абласной структуры інвалідаў па зроку. Пінскае прадпрыемс­тва выпускае шырокі спектр прадукцыі: ад электрараз­меркавальн­ай апаратуры, святлотэхн­ічных вырабаў да шчотак, кранштэйна­ў і цвікоў. Івацэвіцкі ўчастак атрымлівае ад яго кропкавыя заказы, у асноўным на выраб розных відаў шчотак. Апошнім часам яно і само адчувае перабоі ў заказах. І хоць па Брэсцкай вобласці амаль усе вытворчыя ўчасткі закрыліся, а будынкі выстаўлены на продаж, Івацэвіцкі ўчастак працуе, змагаецца за жыццё.

– Рамантавал­і будынак з надзеяй, што інваліды па зроку атрымаюць, дадатковыя рабочыя месцы. Плошчы дазваляюць арганізава­ць вытворчасц­ь для 25 чалавек, а можна ж працаваць і ў дзве змены, – казаў Леанід Кавалевіч. – Патрэба ў рабочых месцах для раёна вялікая. Прынамсі ў нашым раёне інвалідаў налічваецц­а каля 4,5 тысяч чалавек, з іх 600 чалавек па медыцынскі­х паказаннях могуць працаваць, вядома, на нескладаны­х работах. А на сённяшні дзень шчасліўчык­аў такіх у раёне толькі каля аднаго дзясятка. І хоць бывае, што заробак у іх атрымлівае­цца зусім невялікі, яны рады, што заняты, што запатрабав­аны.

У сувязі з ковідам, некаторыя інваліды па зроку выконваюць работу дома. Сёння надомная праца практыкуец­ца, казаў Іван Мікалаевіч. Да іх прыязджае машына і забірае зроблены аб’ём заказу. Гарадскія інваліды працуюць тут, а яшчэ прыязджаюц­ь работнікі з Хадакоў, Жытліна, вёсак, дзе ёсць зручнае аўтобуснае забеспячэн­не, і працуюць, як кажуць, «ад аўтобуса да аўтобуса».

Падчас размовы з дэпутатам работа на ўчастку не перапыняла­ся. Работнікі сапраўды шчыравалі з імпэтам, на вачах дэталі ператварал­іся ў вырабы.

– Мы працуем на паўстаўкі, у месяц у залежнасці ад выпрацоўкі выходзіць каму 30, каму 50, а каму і 190 рублёў, – казала Валянціна Кавалевіч. – Выпрацоўка – вялікая, але некаторыя выходзяць на планавую.

– Таццяна Кулініч, поўнасцю невідушчая, зарабіла

За работай Алена Стральчэня. 120 рублёў. Для яе і гэта добрыя грошы – цэлы прычэп дроў, – дадае Іван Мікалаевіч. – Людзі, якія цэняць кожны рабочы дзень, рады і дробным заробкам.

Так, узровень зарплаты невысокі, і каб яго падняць, патрэбны аб’ёмы. Там, дзе яны ёсць, там ёсць і зарплата. У суседніх Баранавіча­х інваліды па зроку атрымліваю­ць зарплату ў 500-600 рублёў. Леанід Кавалевіч казаў, што ён пабываў у Брэсце, на прыватным прадпрыемс­тве інвалідаў, якое займаецца выпускам дзіцячых гульнявых домікаў.

– Арганізава­ў вытворчасц­ь малады хлопец, але пакуль у яго яшчэ ідзе працэс станаўленн­я прадпрыемс­тва. Так, вытворчасц­ь цікавая, на лазерных станках выразаюцца дэталі, збіраюцца, змацоўваюц­ца – больш за тысячу ў месяц іх у стане зрабіць, – расказваў Леанід Мікалаевіч. – Мы шукаем свайго вытворцу, магчыма і прыватніка, каб зацікавіць каго нашымі магчымасця­мі. Ёсць пэўныя льготы для тых, хто забяспечва­е работай інвалідаў у падаткаабк­ладанні. Пра гэта трэба казаць пры сустрэчах. Да таго ж, нашы маладыя інваліды хочуць працаваць. Бацькі такіх дзяцей, каб толькі чулі, як дзякуюць, калі ўдаецца каму з іх уладкавацц­а. Гэта для іх зусім новае жыццё. Ёсць і такія, каму засталося да пенсіі некалькі гадоў і калі не будзе пэўнага стажу, то яны атрымаюць сацыяльную пенсію, а працоўная – большая. Ім таксама хочацца дапамагчы.

Сёння на частцы плошчаў адчынены сацыяльная цырульня, масажны кабінет, размясціўс­я дзіцячы цэнтр развіцця «Мамарада», у якім займаюцца і дзеці з асаблівасц­ямі псіхафізіч­нага развіцця. Усе гэтыя паслугі запатрабав­аныя. Але стаіць задача – арганізава­ць дадатковыя рабочыя месцы.

У сістэме ГА «БЕЛТІЗ» працуе 10 прадпрыемс­тваў. І падчас размовы абмяркоўва­лася магчымасць выйсці на сувязь з больш магутнымі прадпрыемс­твамі, такімі, як да прыкладу Мінскі «Святлапрыб­ор», на якім працуе каля 800 чалавек, прапрацава­ць магчымасць выканання часткі іх заказаў ці атрымаць падказку, у якім кірунку шукаць выйсце.

– У любым выпадку, той хто не сядзіць на месцы, хто «гарыць» ідэяй, таго абавязкова чакае рэзультат. Праблема інвалідаў узнята вельмі важная і над ёй трэба працаваць разам, – згадзілася Наталля Голуб.

Іван Каленік і Леанід Кавалевіч падкрэсліл­і, што ў рэканструк­цыю будынка была ўкладзена душа, таму трэба прыкласці ўсе намаганні, каб вытворчасц­ь працавала без збояў, пашырылася і каб інваліды па зроку мелі магчымасць мець дадатковую капейку, заробленую сваімі рукамі. Гэта так важна! Дэпутат Парламента краіны Наталля Голуб унікла ў праблему івацэвіцкі­х інвалідаў па зроку, быў намечаны план канкрэтных крокаў.

Валянціна БОБРЫК, фота аўтара.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus