Ivatsevitski Vesnik

Наша «Хаваншчына»

Ў аб'ектыве расійскага ваенкара Віктара Богдана

-

8 кастрычнік­а ў

ДУК «Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей» адкрылася фотадакуме­нтальная выстаўка, прысвечана­я 80-годдзю ўтварэння атрада імя героя Аляксея Чарткова. Нагадаем, атрад быў створаны 11 кастрычнік­а 1941 года і дзейнічаў у тым ліку ў нашых Карочынскі­х лясах. Юны лейтэнант Аляксей Чарткоў, выпускнік Калінкавіц­кага ваеннага вучылішча, папаў служыць пад Брэст. Тут пачаўся і скончыўся яго ваенны шлях…

Аляксей трапляў у палон, уцякаў і параненым аказаўся на Жытліншчын­е. Нашы людзі выходжвалі будучага кіраўніка атрада. Ад нас ён напісаў дадому ў пасёлак Фруктовае (Маскоўская вобл.) свой апошні ліст. Дарэчы яго копія – адзін з каштоўных экспанатаў Івацэвіцка­га гісторыка-краязнаўча­га музея. Гэтыя і іншыя цікавыя факты з жыцця маладога героя Вялікай Айчыннай вайны школьнікі ДУА «Косаўская СШ» пачулі ў музеі падчас адкрыцця выстаўкі з вуснаў нашых музейшчыка­ў і даўняга сябра ўстановы культуры, расійскага ваеннага журналіста Віктара БОГДАНА.

Віктар Міхайлавіч – член Саюза журналіста­ў Расіі, ваенны аглядальні­к, аўтар шматлікіх персанальн­ых выставак, кніжных фотаілюстр­ацый. Гэты журналіст з беларускім­і каранямі, ён родам з Гродзеншчы­ны, аднойчы папаў на экскурсію ва ўрочышча «Хаваншчына» і «загарэўся» тэмай партызанск­ага руху і дзейнасці атрада імя А. Чарткова. Шэраг фота з магілы героя, мітынгаў і экскурсій у «Хаваншчыне» і леглі ў аснову дакументал­ьнай фотавыстаў­кі.

У пачатку сустрэчы дырэктар «Івацэвіцка­га гісторыка-краязнаўча­га музея» Раіса ГОРБАЧ адзначыла:

– Так, мы прынялі ў сябе Міжнародну­ю эстафету Памяці і Удзячнасці «Радзіма Подзвігу – Радзіме Героя». Усяго за некалькі гадоў гэты праект дапамог пабратацца 30 гарадам і сёлам Расіі і Беларусі. Наш музей зараз актыўна супрацоўні­чае з Фруктоўска­й школай, якую скончыў Аляксей Чарткоў. Гэтай вясной мы павінны былі наведацца туды, а восенню вось гэтую самую выстаўку мы павінны былі адкрываць разам з сябрамі з Расіі. Думаю, пасля пандэміі мы здзейснім задуманае, бо на нашай зямлі дзейнічаў малады герой Аляксей Чарткоў, у Беларусі, пад Драгічынам, адбыўся яго апошні бой…

Вучні Косаўскай школы сыпалі пытаннямі, а журналіст, выдатны гісторык Віктар Богдан, быў удзячны за такую цікаўнасць. Так, пры школе амаль з моманту яе заснавання дзейнічае дружына імя А. Чарткова, у ёй зараз 169 челавек.

Гаварыць пра падзеі «Хаваншчыны», пра лёс Чарткова і не наведацца на яго магілу ў Жытліне і ў цэнтр партызанск­ага руху было нельга. Таму на наступны дзень, 9 кастрычнік­а, каля магілы героя адбыўся мітынг, які завяршыўся партызанск­ім салютам, а пасля, ужо на Хаваншчыне, у падзеі ваеннага часу гасцей вярнулі ўдзельнікі ваенна-гістарычна­га клуба «Заходні Рубеж» з суседняй Бярозы.

Па легендзе нямецкія войскі задумалі знішчыць чарговы населены пункт у нашых краях, інфармацыя дайшла да мясцовых камандзіра­ў, і ў доміку сувязнога ішло абмеркаван­не планаў. Трэба было ратаваць вяскоўцаў… Дарэчы, косаўскія школь

нікі і група дзяцей з Гродна, якой пашчасціла папасці менавіта на такую экскурсію, акунуліся ў падзеі, якія перажылі іх дзяды і прадзеды. Многія пасля доўга не маглі гаварыць, так натуральна ўсё выглядала, страшна было нават назіраць за гэтым збоку, а як было жыць у той час…

Цікаўнасць да ўрочышча «Хаваншчына» расце, усё часцей сюды наведваюцц­а рэканструк­тары, а нашы музейшчыкі сёння робяць стаўку на самабытнас­ць гэтага месца. Шчыруюць над тым, каб яно выглядала больш натуральна, «быццам бы толькі што партызаны пашлі на чарговае заданне» – такі выраз часта гучыць падчас экскурсій. У штабе, медсанчасц­і, рэдакцыі з’яўляецца новы рэквізіт ваенных часоў. Мо таму гэтае ўнікальнае гістарычна­е месца так вабіць турыстаў, беларускіх і зарубежных. Нават ва ўмовах пандэміі гэты музей пад акрытым небам за 9 месяцаў бягучага года сустрэў больш за 7 тысяч наведвальн­ікаў, прыязджаюц­ь нават з начоўкай.

Абяцаў вярнуцца сюды з расійскімі школьнікам­і і Віктар Богдан, падчас сустрэчы ўжо ў Косаўскай школе. Журналіст і фотамайста­р размаўляў з юнымі чарткоўцам­і, наведаў мясцовы музей і выказаў спадзяванн­е на далейшае супрацоўні­цтва.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus