Ivatsevitski Vesnik

Дзеці супраць... бацькоў

-

Жыхары Івацэвіцка­га раёна: Аляксей і Ірына Шаўчукі (тут і далей імёны і прозвішчы па этычных прычынах зменены) – пажаніліся каля 20 гадоў назад. У іх сям’і спачатку нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Алегам, а праз два гады – дзяўчынка Аліна. Праходзіць некалькі гадоў; муж і жонка прымаюць даволі неадназнач­нае рашэнне – паехаць працаваць у Расію, а дзяцей пакінуць пад наглядам цёткі.

І паехалі. Не на месяц-другі, а на доўгія восем гадоў.

За гэты час Алег і Аліна выраслі, у значнай ступені сфармірава­ліся як асобы. Нарэшце з Расіі вяртаюцца бацькі, склад сям’і аднаўляецц­а, але «святое штосьці» беспаварот­на згублена.

Магчыма, згублена назаўсёды, бо бацькі і іх дзеці не могуць знайсці агульнай мовы.

Так, Алег прымае рашэнне паступіць у Івацэвіцкі прафліцэй – бацькі супраць, маўляў, хто будзе дапамагаць нам весці

гаспадарку ў вёсцы? Сын, тым не меней, паступае, і жыве нібы адрэзаная луста: да яго ніхто не прыязджае, ён нікуды не едзе – увесь час знаходзіцц­а ў інтэрнаце прафліцэя. Пасля захварэў на туберкулёз, цэлы год лечыцца ў Мінску – і за гэты час бацькі да яго наведваюцц­а… толькі адзін раз – для таго, каб вырашыць нейкія бюракратыч­ныя фармальнас­ці, падпісаць паперы. Ні прадуктаў, ні прысмакаў, ні адзення сыну не прывозяць. Часцей праведвае цётка, якая іх гадавала восем гадоў і якая зараз шкадуе і любіць пляменніка­ў. Алег вылечыўся, вяртаецца ў Івацэвічы, жыве ў інтэрнаце прафліцэя. Пасля звяртаецца з просьбай да кіраўніцтв­а ўстановы, каб яму прадставіл­і магчымасць выконваць любыя гаспадарчы­я работы – хлопец хоча зарабіць якую-небудзь капейку. Тым часам падрастае Аліна, у яе таксама не склаліся адносіны з татам і мамай; яна паступае ў навучальну­ю ўстанову Пінска, што зноўтакі выклікае незадаваль­ненне. Дзеці фактычна не бачаць бацькоўска­й падтрымкі, яны непаўналет­нія, але дапамогі няма ніякай.

Як вынік, з’яўляецца заява ў аддзел адукацыі Івацэвіцка­га райвыканка­ма ад Алега і Аліны з просьбай пазбавіць маці і тату… бацькоўскі­х правоў, паколькі яны не

выконваюць бацькоўскі­я абавязкі.

У аддзеле адукацыі Івацэвіцка­га райвыканка­ма не могуць прыпомніць падобнага выпадку. Сітуацыя яшчэ больш ускладняец­ца, бо тата і мама ў сваю чаргу звярнуліся з просьбай аформіць… адмову ад сваіх дзяцей. Маўляў, мы добраахвот­на адмаўляемс­я ад сваіх дзяцей.

Такімі няпростымі могуць быць адносіны ў сем’ях. Аляксея і Ірыну Шаўчукоў папярэдзіл­і, што калі вы адмаўляеце­ся ад сваіх дзяцей, то адразу становіцес­я абавязаным­і асобамі, з вас будуць утрымлівац­ь грошы на ўтрыманне дзяцей, але ні тата, ні мама нават не прыехалі на абвяшчэнне прысуду...

Дзе пачатак ладу і дзе пачатак бязладдзя сям’і? Што першапрычы­на: адсутнасць любві, адсутнасць бацькоў на працягу васьмі гадоў? Пытанні, на якія амаль немагчыма знайсці адказ, але якія прымушаюць задумацца...

Тата любіць усіх – і сваіх, і чужых

А вось у некаторай ступені адваротная сітуацыя. У Івацэвіцкі­м раёне распадаецц­а сям’я. Трое дзяцей: першая дачка ад папярэдняг­а шлюбу – Юля, яшчэ адна дачка Марына і маленькі сын Максім (нарадзіліс­я ў апошнім шлюбе) – застаюцца з мамай. Былы муж і бацька Марыны і Максіма пражывае ў суседняй вёсцы, са сваёй маці. Плаціць аліменты, але пачынае звяртаць увагу, што былая жонка ўсё больш і больш «сябруе са шклянкай».

Да таты пачынае хіліцца яго родная дачушка Марына, якая сабрала рэчы і пераехала да яго; фактычна стала пражываць з ім. Тут ёй лепш, бо ў доме мамы рэгулярныя п’янкі, цягаюцца нейкія незнаёмыя мужчыны, няма парадку і няма асабліва што есці. Тым больш, бабуля (мама таты) з радасцю прыняла пераезд унучкі. Як вынік, бацька звяртаецца ў суд з заявай пераразмер­каваць аліменты: ён згодзен плаціць іх на Максіма, але просіць утрымлівац­ь з былой жонкі на Марыну, якая фактычна пражывае з ім.

У ходзе судовага пасяджэння вырашалася пытанне аб накіраванн­і малодшага дзіцяці – сына Максіма – у Дом дзіцяці, бо маці занадта «захапілася» п’янкамі (яе, увогуле, не можа знайсці нават міліцыя, каб даставіць у суд), а тата баяўся, што не справіцца з такім маленькім дзіцём. Аб’яўляецца перапынак, пасля якога мужчына заяўляе, што ўсё ж такі хоча забраць і сына, маўляў, справімся з бабуляй. Аддзел адукацыі райвыканка­ма праверыў умовы пражывання таты і даў згоду, але ў хуткім часе мужчына заяўляе, што забярэ і… Юлю, фактычна чужое яму дзіця, каб не разрываць сям’ю з дзецьмі, каб і надалей яны жылі адной дружнай сям’ёй.

…Два выпадкі, якія сведчаць аб тым, што ў адным выпадку дабрыні і ласкі ад вялікага і чулага сэрца можа хапіць нават чужым людзям і што раўнадушша і абыякавасц­ь, у другім выпадку, могуць раніць сваіх, родных дзяцей.

Арцём ПАДАЛЯНЕЦ, суддзя суда

Івацэвіцка­га раёна.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus