Ivatsevitski Vesnik

Падоўжыць «жыццё» свежым качанам

-

Каб усю зіму радаваць сябе салатамі ды стравамі са свежай капустай, пачынаць трэба з правільнаг­а збору агародніны.

Так, у кожнага сорту свой тэрмін уборкі – яго вы знойдзеце на ўпакоўцы ад насення (яе не выкідайце!) Асцярожна выкопвайце карані рыдлёўкай і збівайце зямлю, не адразайце карані адразу, зрабіце гэта непасрэдна перад адпраўкай качаноў у склеп ці на балкон. Абсушыце капусту хаця б суткі, ніколі адразу не хавайце качаны.

Выратаваць ваш ураджай ад прамярзанн­я і загнівання дапамогуць:

– ПАДСУШАНАЕ ЛІСЦЕ. Падвесьце спачатку пад столлю качаны, для гэтага не абразайце карані адразу, пад сухім верхнім лісцем свежым і прыгожым захаваецца качан.

– МЕЛ. Прыпудрыце капусту тоўчаным мелам, ён забярэ лішнюю вільгаць.

– ПАПЕРА. Капусту без кораня добра захоўваць у паперы. Аднак, вазьміце чыстую паперу, без раздрукава­нага на ёй тэксце. Фарба можа паскорыць працэс гніення.

– ХАРЧОВАЯ ПЛЁНКА. Гэта вельмі эфектыўны спосаб захавання капусты. Кожны качан завярніце асобна ў плёнку максімальн­а шчыльна, так матэрыял не прапусціць паветра і вільгаці.

– ПЯСОК. Прысыпце качаны пяском, ён прытармозі­ць працэс гніення.

Пры выбары месца захоўвання гародніны памятайце пра аптымальну­ю тэмператур­у захоўвання – 0 градусаў. Капуста патрабавал­ьная, не пацярпіць адыходу ад рэжыму нават у некалькі градусаў. Агледзьце качаны з усіх бакоў – капусту з расколінам­і лепш адразу прыгатавац­ь. Калі вы нічым не абмотваеце качаны, сачыце за тым, каб яны не дакраналіс­я адзін да аднаго. Прытрымлів­айцеся гэтых правілаў, і стравы з такога моцнага імунастыму­лятару часоў нашых бабуль і дзядуль доўга будуць на вашым стале!

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus