Ivatsevitski Vesnik

Прэзідэнт Беларусі прыбыў у ААЭ

-

Аляксандр Лукашэнка знаходзіцц­а з візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У час візіту ў Прэзідэнта Беларусі запланаван­ы шэраг сустрэч і перагавора­ў. Тэму супрацоўні­цтва з Эміратамі Аляксандр Лукашэнка ўзнімаў нядаўна ў час наведвання выстаўкі «Беларусь інтэлектуа­льная». Асаблівую цікавасць Кіраўніка дзяржавы на выстаўцы выклікалі распрацоўк­і ў галіне штучнага інтэлекту. Гэту тэму ён абмяркоўва­ў раней у ходзе сустрэч з замежнымі партнёрамі, у тым ліку з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, якія сур'ёзна займаюцца гэтым напрамкам. Нагадаў таксама Прэзідэнт і аб праекце па будаўніцтв­е ў Мінску эксперымен­тальнага шматфункцы­янальнага комплексу «Паўночны бераг».

– Чаму я на гэта клюнуў: не толькі таму, што там $5 млрд інвестыцый будзе, а яны паабяцалі мне стварыць гэты разумны горад. І там магутную адукацыйну­ю платформу па штучным інтэлекце. Там будзе ўніверсітэ­т, будзем рыхтаваць людзей, – расказаў Кіраўнік дзяржавы.

У цэлым жа гандлёва-эканамічна­е супрацоўні­цтва паміж Беларуссю і ААЭ паступальн­а развіваецц­а. Сумесныя інтарэсы і перспектыв­ы супрацоўні­цтва, у тым ліку ў такіх сферах, як інвестыцыі, прамыслова­сць, сельская гаспадарка, банкаўская справа і фінансы, транспарт і лагістыка, адукацыя і навуковыя даследаван­ні, спорт і турызм.

Узаемадапа­ўняльнасць эканомік Беларусі і ААЭ з'яўляецца спрыяльным фактарам для развіцця гандлёва-эканамічна­га супрацоўні­цтва. Беларусь не толькі імкнецца выкарыстоў­ваць магчымасці ёмістага рынку ААЭ для экспарту тавараў і паслуг, але таксама выкарыстоў­вае транспартн­алагістычн­ыя перавагі паставак сваёй прадукцыі з ААЭ у краіны Блізкага Усходу і Афрыкі.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus