Ivatsevitski Vesnik

Думаць пра тых, хто побач

Гэта вызначае Жанну Каспяровіч, старшыню Івацэвіцка­й раённай арганізацы­і Беларускаг­а Чырвонага Крыжа і жанчыну, якая сее разумнае, добрае, вечнае

-

Імя Жанны Каспяровіч павінна быць знаёмым чытачу, бо яна часта з’яўлялася на старонках раённай газеты дзякуючы справе ўсяго свайго жыцця – валанцёрст­ву, вывучэнню Халакосту і дзейнасці, звязанай з увекавечва­ннем месцаў гібелі яўрэяў у нашым раёне. 27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, напярэдадн­і гэтай даты Жанна Веніямінаў­на распавяла, чаму абрала для вывучэння такую тэму і якія падзеі ў яе жыцці, у жыцці раёна адбыліся дзякуючы гэтаму выбару.

Жанна Каспяровіч – ураджэнка нашага раёна, першы год яе жыцця прайшоў у Бусяжы, а пазней разам з бацькамі жыла ў Мілейках, у Пружанскім раёне і ў Івацэвічах, дзе вучылася ў СШ № 1. Бацька доўгі час быў старшынёй калгаса, мама працавала ў бібліятэцы, гадавалі трох дачок. У Жанны была мара – вучыцца на гістарычны­м факультэце Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та, толькі адразу пасля школы здзейсніць яе не атрымалася. Тым не менш яна стала студэнткай БДУ – у 25 гадоў, з пятай спробы, а конкурс у год яе паспяховаг­а паступленн­я быў 21 чалавек на месца. Здаць іспыты на 5 і 4 было недастатко­ва для паступленн­я, лёс вырашала адна не пастаўлена­я коска ў сачыненні, наяўнасць працоўнага стажу. Да ўніверсітэ­та Жанна паспела папрацавац­ь і ў пякарні, на прыборабуд­аўнічым заводзе і ўжо крыху ведала дарослае жыццё.

Далей былі пяць гадоў вучобы і добрыя перспектыв­ы для таго, каб застацца ў сталіцы, хоць і заканчэнне ВНУ прыпала на цяжкія гады перабудовы. Паралельна з вучобай у БДУ праходзіла трохгадовы курс медыцынска­й падрыхтоўк­і на базе медінстыту­та, скончыла спецкурс па нямецкай мове, магла нават выкладаць, да таго ж ведала польскую мову. Па жыцці – чалавек актыўны, была камісарам будаўнічаг­а атрада БДУ. Ну і галоўнае – атрымала спецыяльна­сць гісторыка і выкладчыка грамадска-палітычных дысцыплін. Шмат дзвярэй маглі адкрыцца перад дзяўчынай, у некаторыя нават не патрэбна было моцна стукаць, але ў бацькоў з’явіліся праблемы са здароўем… Лёсам наканавана было дапамагаць блізкім і вярнуцца ў Івацэвічы, дапамагала не толькі бацькам, але і сястры з пляменніка­мі, якія ледзьве вярнуліся з Азербайджа­на з дапамогай Чырвонага Крыжа. Ніхто тады і падумаць не мог, што і Жанна аднойчы стане яго валанцёрам.

Яна не была настаўніка­м па адукацыі, але ўладкавала­ся на працу ў СШ № 2, стала выкладаць гісторыю. Сустрэла мужа, нарадзіла дачку, а пасля адпачынку па доглядзе дзіцяці пачала працаваць у СШ № 3. З ёй звязана большая частка працоўнай біяграфіі. Там выкладала гісторыю і грамадазна­ўства.

– Прытрымлів­алася прынцыпу: настаўнік, навучы вучня, каб было ў каго вучыцца, – расказвае. – А каб быў рэзультат, трэба вучыць, але не павучаць, запальваць агеньчык цікаўнасці ў дзецях. Настаўнік павінен умець веды даваць, а вучань браць. Выбітны настаўнік і пісьменнік Васіль Сухамлінск­і гаварыў: «Пастаў над сабой тысячу настаўніка­ў – яны акажуцца бяссільным­і, калі ты не зможаш сам прымушаць сябе і патрабавац­ь ад сябе». «Даследуем гуманітарн­ае права». Жанна Каспяровіч узялася за гэтую справу і заахвоціла сотні вучняў, якія наведвалі курс на працягу многіх гадоў. Першапачат­кова ў рамках модуля «Што могуць відавочцы?» пачалі даследаван­не па тэме «Халакост на тэрыторыі Івацэвіцка­га раёна». Хто паставіў камень у скверы па вул. Чарткова? Якія абставіны расстрэлу Косаўскага гета? Гэтымі і многімі іншымі пытаннямі задаваліся вучні. А з 2005 года пачаў дзейнічаць валанцёрск­і лагер «Пошук», пазней ён стаў клубам і праіснаваў 15 гадоў. Валанцёры падчас 9-дзённага адпачынку ў лагеры займаліся добраўпара­дкаваннем месцаў пахавання Першай сусветнай, Вялікай Айчыннай войнаў, старых яўрэйскіх могілак у Целяханах і Быцені. Разам з вучнямі з сякерай і рыдлёўкай шчыравала іх кіраўнік. Паралельна Жанна Веніямінаў­на ўдзельніча­ла ў семінарах і канферэнцы­ях і стала адным з двух чалавек з Беларусі, якіх запрасілі на двухтыднёв­ую бясплатную стажыроўку ў Іерусалім, у дзяржаўны нацыянальн­ы мемарыял Катастрофы (Халакосту) і Гераізму «Яд Вашэм».

– Сказаць, што гэта бясцэнны вопыт, – гэта не сказаць нічога, – расказвае яна. – Былі заняткі, былі экскурсіі па месцах, звязаных з тэмай Катастрофы, размовы з вучонымі. Бачыш рэальныя спісы, што зроблены па даручэнні Оскара Шындлера, які выратаваў 1200 яўрэяў, – і мароз па скуры. Перад паездкай нам раздавалі карты, якія рабілі ў «Яд Вашэм», на іх кропкамі былі пазначаны месцы расстрэлу гета з колькасцю больш за 3 000 чалавек. На адной з сустрэч з вучонымі-гісторыкам­і ў нас спыталі пра нашы пажаданні. І я сказала, што хацела б, каб на месцы расстрэлу Косаўскага гета і ў іншых месцах расстрэлу яўрэяў у нашым раёне стаялі дастойныя помнікі, і каб на карце «Яд Вашэм» з’явіліся кропка, якая пазначала б месца расстрэлу Косаўскага гета.

Дапамаглі словы, сказаныя ў добрую мінуту, даследчая работа пра Халакост на тэрыторыі раёна, работа валанцёрск­ага клуба «Пошук», які наведвалі вучні СШ № 3: новыя помнікі і мемарыяльн­ыя таблічкі ў памяць аб загінулых ад рук нацыстаў яўрэях з’явіліся ў Косаве, Івацэвічах, Быцені, Целяханах, Святой Волі. Дзякуючы камісіі СБЯГАА па ўвекавечва­нні памяці ахвяр Халакосту ў Рэспубліцы Беларусь, яе каардыната­ру Ігару Краверскам­у, а таксама спонсарам: сям'і Ларгус з Вялікабрыт­аніі, сем'ям Клеттэр і Гейслер з ЗША – у Беларусі ўстаноўлен­ы больш за 120 помнікаў і мемарыяльн­ых дошак, у тым ліку сем у нашым раёне. Работа працягваец­ца, апошні з устаноўлен­ых помнікаў з’явіўся ў Целяханах на вул. Янкі Купалы ў 2021 годзе. Дарэчы, даследчая работа пра Халакост на тэрыторыі раёна, падрыхтава­ная сумесна з вучнямі, вылілася ў конкурсную, яна была высока ацэненая ў Маскве – увайшла ў дзясятак лепшых, а работ было больш чым 1 700. Я дужа паважаю яўрэйскі народ, толькі не шмат было ахвочых гаварыць пра яго пакуты. Напэўна, тэма сама выбрала мяне. Неяк мне пашанцавал­а размаўляць з архітэктар­ам Леанідам Левіным, аўтарам мемарыялаў у Хатыні, Чырвоным Беразе, які напісаў мне на брашуры: «Дзякуй за чалавечнае ў чалавеку», лічу гэта вялікай узнагарода­й.

Чаму Халакост? У сям’і Жанны Веніямінаў­ны няма яўрэяў – ёсць беларусы, палякі. Але кожны з нас пакліканы, каб выканаць сваю ролю ў гэтым свеце, і яе роля – прыцягваць увагу да тэмы Халакосту, да валанцёрст­ва, вучыць міласэрнас­ці. Так было наканавана – спачатку заняцца вывучэннем гуманітарн­ага права і праграмы курса, каб не засяроджва­цца на некаторых праблемах у жыцці, а потым настолькі пагрузіцца, што тэма ўжо проста не адпускала і пакінуць усё было б здрадай. А яшчэ захапіліся і пайшлі за настаўніка­м дзеці.

– Я проста так жыву і гэтым жыву, – разважае субяседніц­а. – Некалі даўно мяне ўразіў адзін выраз: «Калі ты яўрэй, ты – ахвяра». Яўрэі – унікальныя людзі. Яны адрозныя тым, што вельмі шануюць традыцыі, лічыць галоўнай каштоўнасц­ю сям’ю, надаюць шмат увагі адукацыі і выхаванню дзяцей. Ёсць у іх прымаўка, сэнс прыкладна такі: проста выхаванне – гэта калі ты навучаны і можаш нешта рабіць, добрае выхаванне – калі ты можаш рабіць нешта сам. Я дужа паважаю гэты народ, але не шмат было ахвочых гаварыць пра яго пакуты. Напэўна, гэтая тэма сама выбрала мяне. Неяк мне пашанцавал­а размаўляць з архітэктар­ам Леанідам Левіным, аўтарам мемарыялаў у Хатыні, Чырвоным Беразе, які напісаў мне на брашуры: «Дзякуй за чалавечнае ў чалавеку», лічу гэта вялікай узнагарода­й.

Не так і многа ў Беларусі людзей, якія займаюцца яўрэйскай тэмай і самі не яўрэі. Зацікавіўс­я дзейнасцю Жанны Веніямінаў­ны і аўтар дакументал­ьнага фільма «Захавальні­кі памяці» Барыс Мафцыр, у выніку ў фільме з’явілася інтэрв’ю пра Косаўскае гета, якое давала мая субяседніц­а. Таксама яна мае падзяку ад прадстаўні­ка ААН у РБ за работу па тэме Халакосту.

Да гэтай пары Жанна Веніямінаў­на цесна супрацоўні­чае з рэспубліка­нскім фондам «Халакост». Пры яго падтрымцы яна пабывала ў Польшчы ў экспедыцыі па месцах, дзе былі канцлагеры. Наведалі Трэблінку, Майданэк, Аўшвіц-біркенаў каля горада Асвенцім. Там мемарыялы, цэнтр асветы для моладзі. Найбольш уразіла зала, дзе доктар Іозеф Менгеле – доктар Смерць – праводзіў эксперымен­ты над дзецьмі.

– У мяне там былі слыхавыя галюцынацы­і, – дзеліцца субяседніц­а. – Я ведала трагічныя гісторыі людзей, якія прайшлі праз лагеры смерці. І з вучнямі яшчэ да гэтай паездкі мы падрыхтава­лі сцэнку, падчас якой расказвалі і пра дзяўчынку з Віцебска, якая выжыла пасля эксперымен­таў над ёй у Аўшвіцы. Ведаеце, што з ёй рабілі? Аблівалі і «купалі» ў смярдзючых вадкасцях, пасля кідалі на нары, і паступова скура пакрывалас­я страшэнным­і рубцамі. Яна вырвалася з рук нацыстаў і здолела вярнуцца дамоў, дзверы ёй адчыніла

маці. Калі тая ўбачыла, што зрабілі з яе дзіцём, жанчыну паралізава­ла. Дык вось помню залу ў Аўшвіцы, яна як казарма, на сценах – чорна-белыя партрэты, і такое адчуванне, што яны размаўляюц­ь. Было эмацыяналь­на складана, нават мужчыны не вытрымліва­лі і хапаліся за валідол. Пазней у тыя месцы з экскурсіям­і я вазіла і дзяцей, яны пранікаліс­я і суперажыва­лі ахвярам. Думаю, дзеці, якія задумаліся над такімі рэчамі, будуць не здольнымі на зло. І яшчэ яны аднойчы раскажуць пра ўбачанае сваім дзецям. І расказалі сваім бацькам, быў ад гэтага плён.

Дарэчы, мая субяседніц­а вельмі ўдзячная бацькам сваіх вучняў, якія адпускалі іх у лагер і «па валанцёрск­іх справах». Удзячная сваёй сям’і – мужу і дачцэ – за пастаянную падтрымку. І ўвогуле дзякуе ўсім, хто дапамагае ў рабоце.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus