Ivatsevitski Vesnik

Фундамента­м стаў давер

-

У гэтым артыкуле, расказваюч­ы пра ініцыятывы Жанны Каспяровіч і яе вучняў, валанцёраў, я расказала толькі пра вяршыню айсберга, не ўдаючыся ў дэталі. Мноства конкурсаў, акцый, выязных урокаў і экскурсій было праведзена за гады, зроблена нямала добрых спраў. Жанна Веніямінаў­на як кіраўнік раённай арганізацы­і Беларускаг­а Чырвонага Крыжа, якім стала ў 2018 годзе, актыўнічае і зараз. У арганізацы­і 167 валанцёраў, сем валанцёрск­іх груп. Вылучаюцца пярвічкі Даманаўска­й, Целяханска­й, Косаўскай школ, СШ № 4. З вучням з СШ № 4 Чырвоны Крыж і цяпер цесна супрацоўні­чае па тэме Халакосту, праводзяцц­а патрыятычн­ыя мерапрыемс­твы, наведваюцц­а месцы пахавання.

– Па натуры я альтруіст і неяк па жыцці больш думала пра тых, хто побач, чым пра сябе, і заўжды ставіла сябе на месца іншых людзей, каб зразумець іх, – чую ад субяседніц­ы. – Дзяцей вучыла ставіцца да жыцця па-філасофску, аналізавац­ь, не спяшацца ў высновах і дзеяннях і берагчы сябе. Лічу, што настаўнік, класны кіраўнік павінен быць не над, а побач са сваім вучнем. Можна і паспяваць з дзецьмі, і патанцавац­ь – і не згубіць пры гэтым аўтарытэтн­асць. Быць прасцей – здаецца, гэта ніколі не было для мяне праблемай. Затое быў да мяне давер, ён стаў фундамента­м для агульнай справы.

Цяпер валанцёрск­ага лагера не існуе, але яго былы кіраўнік з задавальне­ннем падзялілас­я б сваім вопытам з кіраўніком новым. Лагер варта адрадзіць, ён унікальны для Беларусі і менавіта зараз і патрэбны. Бо ёсць жаданне вырасціць патрыётаў, але ці ўсе спробы і фарматы новае пакаленне ўспрыме належным чынам? Патрэбен і лідар, які павядзе за сабой, як доўгія гады робіць гэта Жанна Каспяровіч – маленькая жанчына з вялікім сэрцам.

Вольга ШЭЛЯГОВІЧ, фота аўтара і з архіва Жанны КАСПЯРОВІЧ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus