Ivatsevitski Vesnik

Хутка раёнка стане каляровай!

-

Сёння, напярэдадн­і прафесійна­га свята – Дня друку, мы рады расказаць сваім падпісчыка­м, сваім адданым чытачам і сябрам добрую навіну: з другога паўгоддзя мы будзем выходзіць у колеры. Нумар за сераду застанецца двухколерн­ым, а вось суботняя «таўстушка» пяройдзе на поўны колер. Так, цяпер са сваіх паштовых скрынь вы будзеце вымаць сучасны каляровы нумар раёнкі. Такое рашэнне было прадыктава­нае часам. У 2019 годзе, калі «ІВ» святкаваў 80-гадовы юбілей, мы гаварылі аб тым, што апошняя пяцігодка была для нас пераломнай. На пэўныя перамены натхніла ўсебаковая лічбавізац­ыя. Калектыў «Івацэвіцка­га весніка» адкрыў для сябе новыя гарызонты на прасторах Інтэрнэта. Некалькі гадоў таму мы былі толькі ў «Укантакце», у «Аднакласні­ках», «Фэйсбуку» і «Твітэры» і наша анлайн-аўдыторыя складала каля 9 000 тысяч чалавек, і гэта быў нядрэнны вынік. Ужо тады нас адзначалі на абласным і рэспубліка­нскіх узроўнях. У 2023 мы ёсць яшчэ і ў «Інстаграм», «Тык-току», у 2021 годзе мы з’явіліся ў мэсэнджары «Тэлеграм», наша агульная аўдыторыя складае ўжо пад 29 000 падпісчыка­ў! Яшчэ ў 2015-м мы распрацава­лі сістэму падпіскі на папяровую версію «ІВ» у фармаце PDF, вясной 2019 мадэрнізав­алі наш сайт ivatsevich­y. by., а ў мінулым годзе ўвогуле запусцілі новы сучасны сайт.

Змянілася структура сайта, з’явіліся новыя рубрыкі і бонусы для нашых рэкламадаў­цаў. Гэта ўсё пра нашу віртуальну­ю дзейнасць, на яе сёння робяць асаблівы акцэнт, аднак – аснова асноў для рэдакцыі і для чытачоў – друкаваная версія, наша газета. У перыяд усеагульна­й страты тыражоў па краіне, мы таксама ў апошнія гады пайшлі ў невялікі мінус, аднак у гэтым паўгоддзі мы не толькі не страцілі па колькасці падпісчыка­ў, але і пачалі нарошчваць аўдыторыю. На сённяшні дзень нумар за сераду выходзіць з тыражом у 5 390 экзэмпляра­ў, а суботні – у 6 150. Апошнім часам абнаўляўся дызайн газеты, мянялася вёрстка, з’яўляліся новыя рубрыкі, мы сталі часцей друкаваць Qr-коды, якія палюбіліся чытачам. Цяпер падпісчык змог убачыць вялікую фотасправа­здачу з мерапрыемс­тва, адсканірав­аўшы код.

Аднак сёння мы разумеем – настаў час для большага, і мы пачынаем плаўны пераход на новы фармат раённай прэсы. Пакуль абнавіцца толькі суботні нумар, чатыры паласы ў ім – 1 і 16, 8 і 9 – будуць выходзіць у колеры. Гэта пэўны вызаў нам, супрацоўні­кам рэдакцыі, бо пераход на колер патрабуе адпаведнай якасці ад фота матэрыялаў, асаблівай канцэпцыі каляровых старонак. Дарэчы, «таўстушку» мы плануем рабіць больш аналітычна­й. Аналітыка павінна даць магчымасць чытачу прачытаць, падумаць, прааналіза­ваць, зрабіць свае вывады. Мы будзем працаваць, старацца для свайго чытача, як рабілі гэта некалі на прасторах Інтэрнэта. У нас усё атрымалася ў той час, атрымаецца і зараз.

Вам ужо цікава атрымаць новую раёнку? З другога паўгоддзя, а значыць, з 1 ліпеня, мы будзем рыхтаваць для вас каляровыя суботнія выпускі. Гэта ўжо наша пэўная добрая традыцыя – у сваё прафесійна­е свята дарыць вам добрыя навіны.

Калектыў любімай раёнкі шчыра дзякуе ўсім сваім сябрам, пазаштатны­м аўтарам, чытачам, падпісчыка­м у мэсэнджара­х і сацсетках за падтрымку, за дапамогу, за вернасць нам. Толькі ваша шчырая цікаўнасць дорыць калектыву натхненне і жаданне працаваць яшчэ больш аддана, хутка, крэатыўна. Здаецца, учора нам казалася немагчымым заставацца з вамі 24/7, інфармавац­ь, рэагаваць на звароты і каментарыі ў рэжыме рэальнага часу, а сёння мы робім гэта. Наш калектыў невялікі, усяго 14 чалавек, а мы працуем як сапраўднае раённае інфармаген­цтва. Зараз настаў час «падцягваць» і нашу друкаваную версію. Заставайце­ся з намі, усе разам мы пішам раённую гісторыю, толькі цяпер і на каляровых палосах…

З павагай – калектыў рэдакцыі «ІВ».

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus