Ivatsevitski Vesnik

Адказваюць жыхары Падстарыні, Яглевічаў, Гічыцаў

-

З кожным годам усё больш вяскоўцаў адмаўляюцц­а ад падсобнай гаспадаркі, хоць знаходзяцц­а яшчэ і тыя, хто не ўяўляе жыцця без хатняй жывёлы і агародаў.

Спыталі ў розных гаспадароў, што матывуе іх займацца гаспадарка­й ці чаму яны ад яе адмовіліся, ці выгадна сёння трымаць кароў і свіней, пачулі, з якой праблемай сутыкаюцца ўласнікі рагуль і нават даведаліся аб сакрэце здароўя і даўгалецця. АНДРЭЙ ВІКТАРАВІЧ:

– У мяне шмат зямлі: тры агароды, паўтара гектара на полі – пад пасевы. Зараз у мяне дзве каровы (а было чатыры): адну я даю, адну жонка. Частку малака пакідаем сабе, частку рэалізуем. З трохлітров­ага слоіка нашага малака атрымлівае­цца каля 700 г смятаны. Трымаем чацвёра свіней. Выгадна трымаць іх, і ўвогуле гаспадарку, на сваім зерні: камбікармы дарагія. Праўда, смак у купленай свініны не той. Я ж сваім свінням і малачко даю, таму і мяса смачнае. Ёсць і гусі, і куры ў нас.

Можа, каму і цяжка займацца падсобнай гаспадарка­й. Мне, напрыклад, лёгка. Я проста адпачываю, працуючы фізічна; сам сею, сам абрабляю зямлю, пры гэтым працую на асноўнай рабоце. Ёсць у мяне і тэхніка, трактар. Каб мець добрае здароўе і пражыць доўга, як мага меней ужывайце магазінныя прадукты. Я каўбасу, напрыклад, раблю сваю, натуральну­ю. і ў мяне на ўсё хапае сілы.

ВОЛЬГА ІВАНАЎНА: – Цяпер я трымаю толькі курэй і агарод саджаю – больш нічога. Раней была ў мяне карова, свінні, гусі, качкі, індыкі… Здароўя ўжо няма. Я гіпертонік, такі ціск, што даглядаць за жывёлай стала складана. З курамі прасцей: сыпануў зерня – і ўсё. Каб трымаць карову, трэба паша, а яе побач няма. Карову трымала да 2021 года, але мне зрабілі аперацыю, было не да гаспадаркі. А так мне надта падабалася менавіта за каровай даглядаць. Бо прадукцыю са свайго падвор’я з ма

газіннай не параўнаць. і смятанка была смачная, і масла збівала, і тварагу было ўдосталь. А вось ад зямлі яшчэ і мы не адмаўляемс­я: ёсць агарод, яшчэ бяром соткі.

ВОЛЬГА:

– У нас шматдзетна­я сям’я – трое дзяцей. Канчаткова ад падсобнай гаспадаркі не адмовіліся: трымаем курэй, сабачка ёсць. Раней трымалі коз, пакуль былі малымі дзеці. Казінае малако карыснае, давалі яго дзецям, рабілі дамашні сыр для сваёй сям’і. Але звяліся нашы козачкі, больш не заводзілі. Не трымалі ні кароў, ні свіней. Мяса купляем у мясных лаўках, на рынку. Агарод як ва ўсіх: цыбуля, морква, бульба. Ён вялікі, бо два ўчасткі побач: наш і свекрыві. Бульбы сотак 15 звычайна. Кароў у Яглевічах мала, а каб быў у каго конь цяпер – не прыгадаю. ТАМАРА АЛЯКСЕЕЎНА: – Цяпер я пенсіянерк­а, а хочацца даць і ўнучкам капеечку, таму вось і трымаю кароў, і прадаю малако. Дзяржава, дарэчы, мяне не крыўдзіць: тлустасць у малака харошая – 6,4-6,5 %, заробак адпаведны. Але на гэты тлушч трэба і карміць карову. Калі цялушкі нараджаюцц­а, здаю на зерне, яно ідзе на корм каровам. А свіней не трымаю – гэта нявыгадна. Калі трэба, то і сала, і мяса купіш. Камбікармы дарагія, замежныя бываюць і няякасныя…

Ёсць цяпер праблема: няма добрай пашы. Калі было больш кароў, гаспадары ў складчыну куплялі і ўгнаенне, і траву – падсявалі калгаснай тэхнікай. А зараз у Яглевічах у насельніцт­ва засталося толькі сем кароў і яшчэ 13 – у адной гаспадарцы. А раней было тры статкі, 170 галоў! Спадзяёмся, нам выдзеляць новую зямлю для выпасу.

ВІКТАР: – Трымаю толькі козачак. Малачко вельмі смачнае. Раней трымалі і свіней, і карову – для вяскоўца гэта было святое. Але нас адвучылі ад таго, каб трымаць падсобную гаспадарку, саджаць шмат бульбы. Помніце, колькі раней людзі саджалі бульбы? Скажу пра сябе: дзеці падраслі ўжо, паехалі з дому, не так і шмат трэба нам з жонкай. А свінні… Помню, была эпідэмія, а ў Гічыцах была свінаферма. Дык насельніцт­ву некаторы час забаранялі трымаць свіней, напэўна, людзі адвыклі. Хоць і не скажу, што гэта надта нявыгадна: муку дык трэба купляць, а бульба ж свая. Увогуле ж чым займацца ў вёсцы, калі не гаспадарка­й? Не гарэлку ж піць.

Мой агарод – 10 сотак. Расце тут усё. Маю свой мотаблок. ВАСІЛІЙ МІКАЛАЕВІЧ:

– У Яглевічах у мяне бацькоўскі дом, тут ніхто не жыве. Вось прыехаў наводзіць на падворку парадак. А я жыву ў Гічыцах і трымаю там падсобную гаспадарку: двое свіней, індыкоў, гусей і курэй. Дамашняй птушкі – галоў 50. Свіней трымаю для сваёй сям’і і каб скарміць бульбу. Свініну са свайго хлява з купленай не параўнаць, і яйкі таксама. Цешча раней трымала карову. Можа, трымаў бы карову і зараз, але ж такіх аматараў рагуль у вёсцы цяпер няшмат. Што тычыцца агарода, на бацькоўскі­м падвор’і саджаю розную гародніну, але ў асноўным бульбу – тут сотак 20 зямлі ўзаранай, а ў Гічыцах – 10. На пенсіі хочацца нечым сябе заняць.

Гутарыла Вольга ШЭЛЯГОВІЧ. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus