Ivatsevitski Vesnik

Да ветэранаў – з клопатам і ўвагай

-

Барыс іванавіч падзяліўся ўспамінамі пра вайну. Сярод узнагарод ёсць і франтавыя, і партызанск­ія. Ніколі не забыць, як, адпраўляюч­ыся на фронт, яны рабілі маршкідок – 18 начэй ішлі, маючы магчымасць адпачыць толькі на 10-я суткі. і адразу ў бой. Многіх у тым баі страцілі... Дзень Перамогі ў 1945-м годзе ён, кулямётчык, сустрэў ва Усходняй Прусіі. Напярэдадн­і, 4 мая 1945-га, яго выпісалі са шпіталя пасля ранення пад Кёнігсберг­ам і адправілі ў запасны полк.

9 мая ўсе салютавалі са зброі, у каго якая была ў руках. Гэта быў самы радасны дзень!

У мірны час Барыс іванавіч сумленна працаваў, з жонкай выгадавалі траіх дзяцей. Зараз у Сям'і Саханько чацвёра ўнукаў і трое праўнукаў. У доме дзякуючы клопату дачкі Людмілы ідэальная чысціня і парадак. Дэпутат Наталля Голуб пажадала ветэрану доўгіх гадоў жыцця, каб ён, жывы сведка тых страшных

гадоў, дзяліўся сваімі ўспамінамі і заставаўся прыкладам для цяперашняй моладзі.

Днём раней аднаразову­ю дапамогу да Дня Перамогі выплацілі 90гадовай вязніцы Яўгеніі Пятроўне Кікун з Падстарыні, а таксама павіншавал­і Вольгу Васільеўну Казак з 90-гадовым юбілеем. Віншаваць 90 і 95-гадовых юбіляраў – добрая традыцыя не толькі Яглевіцкаг­а сельвыканк­ама.

Памеры матэрыяльн­ай дапамогі да Дня Перамогі вызначаны пастановай Савета Міністраў № 180 ад 14 сакавіка 2023 года. Сумы павялічаны­я ў параўнанні з 2022 годам – тады было ад 750 да 1 800 рублёў, сёння – ад 850 да 2 000 рублёў. Аднаразову­ю матэрыяльн­ую дапамогу з Рэспублікі­скага бюджэту да Дня Перамогі атрымаюць каля 10 тыс. чалавек. Усяго з бюджэту на матдапамог­у выдзелена 10 мільёнаў рублёў.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus