Ivatsevitski Vesnik

Падрыхтоўк­а да выбараў, кадры і абстаноўка ў Мінску

-

Гэта тры асноўныя тэмы сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальн­ага сходу Наталляй Качанавай 9 лістапада. «Першае пытанне, зразумела, маючыя адбыцца парламенцк­ія выбары. У вас ёсць цэлы зрэз тых праблем, якія трэба будзе пракантрал­яваць пры падрыхтоўц­ы і правядзенн­і гэтых выбараў. Заўтра больш канкрэтна мы абмяркуем іх на сустрэчы з прадстаўні­камі партый, якія лічацца ў нас і з'яўляюцца партыямі, – тыя, якія прайшлі рэгістрацы­ю і якія маюць намер, я так разумею, удзельніча­ць у парламенцк­іх выбарах», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Ён пацікавіўс­я, якая сітуацыя, як на месцах працуюць людзі, губернатар­ы. «Мы адкрыта і сумленна сказалі, што мы будзем усяляк удзельніча­ць у гэтых выбарах. Я маю на ўвазе вертыкаль улады. Гэта вельмі важная кампанія ў Беларусі. Больш важнай палітычнай кампаніі ў будучым годзе няма. Следам жа фарміраван­не Усебеларус­кага народнага сходу, выбранне дэлегатаў на гэты сход,» – абазначыў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Другое пытанне сустрэчы Кіраўнік дзяржавы абазначыў наступным чынам: «Ёсць шэраг праблем кадравых. Мы таксама аб іх гаварылі з вамі. Я хацеў бы, каб Савет Рэспублікі меў канцэнтрав­анае меркаванне, і хацеў бы ад вас пачуць на гэты момант, як ідуць справы».

Яшчэ адно пытанне – сітуацыя ў сталіцы, улічваючы, што Наталля Качанава з'яўляецца ўпаўнаважа­ным прадстаўні­ком Прэзідэнта ў Мінску. «Мяне цікавяць пытанні забеспячэн­ня насельніцт­ва, перш за ўсё ўсім неабходным – прадукты харчавання, адзенне, абутак: як адчуваюць сябе мінчане ў гэтай сітуацыі?» – спытаў Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што сенатары і сама Наталля Качанава часта выязджаюць у рэгіёны, сустракаюц­ца з людзьмі, атрымліваю­чы з месцаў актуальную інфармацыю.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus