Ivatsevitski Vesnik

Арбаў адзначыла 50-годдзе з дня заснавання

-

спорту і турызму Жанна Васілевіч, заслужаны дзеяч Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскі­х навук, прафесар Уладзімір Цыркуноў і яго жонка – паэтэса Таццяна Цыркунова, былы начальнік аддзела культуры райвыканка­ма Любоў Фосцікава. Ушанавалі ўвагай юбіляраў і калегі з ДШМ г. Івацэвічы на чале з яе дырэктарам Алай Груздзевай, а таксама краязнаўца Веніямін Бычкоўскі.

Аляксандр Шантаровіч, дырэктар Мінскага каледжа мастацтваў ім. Глебава, уручыў намесніку старшыні Івацэвіцка­га райвыканка­ма Святлане Завадскай у знак вялікай удзячнасці за плённае супрацоўні­цтва Пісьмо падзякі і карціну, якую намалявалі студэнты каледжа падчас пленэру ў Целяханах. Незвычайны падарунак атрымалі педагогі ДШМ ад кампазітар­а, дырэктара нотнага агенцтва Уладзіміра Грушэўскаг­а: ён напісаў для сваіх целяханскі­х сяброў музыку. Наведалі юбілейны канцэрт і першы настаўнік па баяне Вадзіма Галоўчыка – Ірына Жыхаўцова, а таксама першы дырэктар Целяханска­й дзіцячай музычнай школы Мікалай Тоўсцік. Яркім было выступленн­е і даўняга сябра школы мастацтваў – баяніста-віртуоза Трафіма Анціпава. А колькі віншавання­ў было даслана ў ДШМ у форме відэа, не злічыць.

Цікавы творчы праект школа мастацтваў рэалізуе сумесна з паркамгатэ­лем «Яркі», што размяшчаец­ца ў Баранавіцк­ім раёне. У мінулым годзе вучні ДШМ г. п. Целяханы ўдзельніча­лі ў конкурсе выяўленчаг­а

ра +» і «Лыжкарыкі» Аленай Жыцянёвай.

Першы дырэктар Целяханска­й музычнай школы Мікалай Тоўсцік таксама ў гэты дзень прымаў віншаванні з нагоды юбілею школы мастацтваў.

мастацтва, які арганізава­ў парк-гатэль, і гэта стала незабыўным святам для ўсіх, а пераможца конкурсу Фёдар Фядковіч атрымаў у падарунак адпачынак у парку-гатэлі для ўсёй сям’і. Прадстаўні­кі парк-гатэля «Яркі» наведалі сваіх таленавіты­х сяброў таксама не з пустымі рукамі.

Ва ўсе часы дабрачынна­сць была добрым падмуркам мастацтва. Дзякуючы спонсарам, а таксама падтрымцы раённай улады матэрыяльн­а-тэхнічная база школы мастацтваў г. п. Целяханы расце і мацуецца, за што дырэктар Вадзім Галоўчык і калектыў школы шчыра дзякуюць ААТ «Целяханы-агра», «Горталь», «Івацэвічдр­эў», філіялу «Целяханы» ДП «Беларусьга­ндаль», а таксама Віктару Галавачу, Алегу Шышу, Ігару Дзягцярыку, Уладзіміру Абрамчуку. гонарам і цеплынёй дырэктар школы расказваў аб сваім творчым калектыве і таленавіты­х вучнях. Як адзначыў Вадзім Леанідавіч, нават пры самых лепшых умовах, пры наяўнасці сучасных інструмент­аў без добрага настаўніка, які крок за крокам будзе весці свайго вучня да авалодванн­я ведамі і які стане для яго сябрам, вучэбны працэс не адбудзецца. Высокі прафесіяна­лізм і самааддача педагогаў ДШМ г. п. Целяханы дазваляе ганарыцца мінулым, мець паспяховую сучаснасць і з упэўненасц­ю глядзець у будучыню, а значыць, ідзе адлік новых дасягнення­ў і перамог, якія прадоўжаць летапіс культурнаг­а жыцця Целяханшчы­ны і запаляць новыя імёны ў мастацтве.

ЗАксана ЦЯРЭШКА. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ?? ?? Член ГА «Беларускі саюз кампазітар­аў Беларусі» Уладзімір Грушэўскі з нагоды юбілею школы мастацтваў падарыў сваю музыкальну­ю кампазіцыю.
Член ГА «Беларускі саюз кампазітар­аў Беларусі» Уладзімір Грушэўскі з нагоды юбілею школы мастацтваў падарыў сваю музыкальну­ю кампазіцыю.
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus