Ivatsevitski Vesnik

«Ад паўднёвага полюса да паўночнага»

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб сур’ёзнай сумеснай рабоце з Уладзіміра­м Пуціным

-

Прэзідэнт Беларусі расказаў аб сур’ёзнай сумеснай рабоце, праведзена­й з Прэзідэнта­м Расіі за апошнія дні. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні ВДС у Санкт-пецярбургу.

«Мы сапраўды вельмі сур’ёзна папрацавал­і гэтыя два дні. Можна адкрыта сказаць: ад паўднёвага полюса да паўночнага. Абмеркавал­і праблемы і Антарктыды – ствараюцца там больш камфортныя ўмовы для работы расіян, зімовачны комплекс створаны. Але самае важнае, што там ніхто нічога не дзеліць. Беларусы працуюць разам з расіянамі. Наша станцыя побач. І ўсялякая дапамога – і навуковая, і ў быце – аказваецца беларускім спецыяліст­ам, якія там размешчаны», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: «Далей мы з Уладзіміра­м Уладзіміра­вічам з поўдня ішлі на поўнач. Прааналіза­валі тыя падзеі, якія адбываюцца ў свеце. Вазьміце наша імкненне – Расіі і Беларусі, Кітайскай Народнай Рэспублікі… У авангардзе гэтага ідзе Расія, таму што яна больш за ўсё нагрузку нясе. І цярпіць больш, чым хто-небудзь».

Прэзідэнт падкрэсліў, што надыход шматпалярн­ага свету і нежаданне цяперашняг­а манапаліст­а здаваць пазіцыі прыводзіць да канфліктаў у розных кропках на карце свету. «І хусіты, і Блізкі Усход, і Паўднёва-кітайскае мора, праблемы с Тайванем – гэта ўсё ад таго, што надыходзіц­ь шматпалярн­ы свет. Як гаварыў міністр замежных спраў Расіі, гэтага не хочацца манапаліст­у. Вось рознымі метадамі і спрабуюць утрымаць аднапалярн­ы свет. Дайшлі да ўзброеных канфліктаў», – канстатава­ў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на перагавора­х з Уладзіміра­м Пуціным абмяркоўва­ліся і пытанні эканамічна­га супрацоўні­цтва, у тым ліку з краінамі Азіі і Афрыкі.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў работу па развіцці грузаперав­озак па Паўночным марскім шляху. «Мы вельмі хацелі б, каб гэта праграма была хутчэй рэалізаван­а. Нам лягчэй было б працаваць», – падкрэсліў ён. «Як бачыце, цэлы комплекс пытанняў – з поўдня на поўнач», – рэзюмаваў Прэзідэнт Беларусі.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus