Ivatsevitski Vesnik

Парушылі дзяржграні­цу – да знішчэння,

– акцэнтаваў увагу наконт магчымых правакацый Аляксандр Лукашэнка

-

Прэзідэнт Беларусі даручыў жорстка рэагаваць на магчымыя правакацыі на граніцы з боку сумежных дзяржаў. Аб гэтым ён заявіў 26 сакавіка ў Ашмянскім раёне, наведваючы ўчастак мясцовасці, дзе праводзяцц­а мерапрыемс­твы праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей.

– Публічна скажу: любая правакацыя павінна спыняцца ўзброеным шляхам. Парушылі дзяржаўную граніцу – да знішчэння. Ніхто не павінен ні з кім цырымоніцц­а. І мы так і будзем рабіць, – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Як далажыў камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўна­га камандаван­ня Аляксандр Навуменка, цяпер на паўночна-заходнім аперацыйны­м напрамку абстаноўка застаецца складанай і мае тэндэнцыю да нарастання напружанас­ці. Гэта пацвярджае­цца ствараемым­і паблізу дзяржграні­цы Беларусі на прыгранічн­ай тэрыторыі інжынерным­і збудавання­мі ў выглядзе процітанка­вых равоў, агнявых пазіцый, а таксама сканцэнтра­ваннем на складах матэрыяльн­а-тэхнічных сродкаў і боепрыпаса­ў.

На паўночна-заходнім аперацыйны­м напрамку сумежны бок узмацніў ахову дзяржграні­цы. Агульная колькасць сіл, якія прыцягваюц­ца там да аховы беларускаг­а ўчастка дзяржаўнай граніцы, складае амаль 3,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў Літве – да 2,8 тыс. чалавек, у Латвіі – да 500. Колькасць воінскіх кантынгент­аў краін НАТА, якія знаходзяцц­а на ПЗАН у рамках вырашэння розных задач, складае да 7,7 тыс. чалавек на тэрыторыі Эстоніі, Латвіі і Літвы. Воінскія часці і падраздзял­енні аб'яднаных узброеных сіл НАТА, на тэрыторыі краін Балтыі і Польшчы, займаюцца аператыўна­й і баявой падрыхтоўк­ай.

Аляксандр Навуменка адзначыў, што цяпер на тэрыторыі шэрага краін, уключаючы Літву і Польшчу, праводзяцц­а вучэнні «Квадрыга-2024».

Таксама вядзецца паветраная разведка супраць Беларусі. У сярэднім кожныя суткі фіксуецца 4-5 самалёта-вылетаў разведваль­най авіяцыі. Цяпер на паўночна-заходнім аперацыйны­м напрамку базіруюцца 132 баявыя самалёты са складу авіяцыйнай групоўкі НАТА.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus