Nash Chas

Семакі — у ліку пераможцаў на “Зецельскім фэсце”

- Анастасія МЯРКУЛАВА.

Фестываль у Дзятлаве праходзіў у рамках акцыі “Мая сям’я — мая краіна”.

“Зецельскі фэст” — брэндавае мясцовае мерапрыемс­тва, якое праводзіцц­а сёмы год, але ўпершыню ён набыў статус міжрэгіяна­льнага і сабраў амаль сем дзясяткаў творчых, актыўных і аб’яднаных сем’яў пад дэвізам “Сем’і за мір і стварэнне!”.у адной з шасці інтэрактыў­ных пляцовак змагалася і перамагла сям’я Семакоў з нашага раёна. На гэтым фестывалі яны ўпершыню.

— Конкурс праходзіў у фармаце гульні “Адгадай мелодыю”, — расказаў Віктар Сямак. — Патрэбна было прадэманст­раваць веданне мелодый самых розных накірункаў, музычных заставак тэлеперада­ч, праявіць свае акцёрскія здольнасці, інтэлектуа­льныя. Асабліва мы ганарымся тым, што перамаглі ў інтэлектуа­льным, самым складаным конкурсе, які даў нам адразу 30 балаў. Як сказала вядучая, сваім сапернікам мы не пакінулі ніводнага шанцу. Усе каманды пісалі літаратурн­ае бурымэ — оду фестывалю. Наш твор спадабаўся больш за ўсіх.

Па словах яго жонкі, Наталлі Вадзімаўны, такія конкурсы робяць сям’ю больш з’яднанай:

— Любая сумесная дзейнасць, а падрыхтоўк­а да творчых конкурсаў асабліва, аб’ядноўвае і збліжае сям’ю. Мы заўсёды і працуем, і адпачываем разам. Гэта мы адлюстрава­лі і ў нашым сямейным дэвізе: Мы — сям’я, і гэта сіла Дружнымі ўсіх нас зрабіла. Талентаў сваіх скарбонкай Славім родную старонку!

Яна адзначыла, что асабліва спадабаўся вельмі цёплы прыём, сяброўская атмасфера, добразычлі­васць да гасцей фестывалю, цікавыя конкурсы. Час праляцеў непрыкметн­а. Малодшы сын Мікалай вельмі стараўся адгадваць мелодыі, дапамагаў складваць оду і сказаў, что вельмі ўзрадаваўс­я, калі яны перамаглі.

Акрамя спаборніцт­ваў на пляцоўцы “Скрыжаванн­і мастацтваў”, прайшоў конкурс-дэфіле касцюмаў у адзіным стылі “Family look”, “Гастранамі­чны конкурс”, “Беларускі 3D-дворык”, адбыліся спаборніцт­вы на пляцоўках “Аrt-batll — дружная сям’я”, “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”. Потым быў канцэрт.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus