Nash Chas

З жывой крыніцы роднай мовы

- Тамара ГУРЫНА.

Старшыня Гродзенска­га абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі Людміла Кебіч і наш зямляк з Ваўкавышчы­ны паэт Мікалай Іваноўскі прадстаўля­лі Гродзенску­ю вобласць у Карэлічах, дзе адбыўся міжрэгіяна­льны фестываль “Продвижени­е книги. Библиотечн­ые ступени”.

Гэта ўжо чацвёрты фестываль, прысвечаны літаратуры, які тут праводзіцц­а. Сёлета ў ім прынялі ўдзел такія вядомыя беларускія паэты і пісьменнік­і, як Уладзімір Ліпскі, Дзмітрый Кашавар, Кацярына Хадасевіч-лісавая, Дзмітрый Мікалаеў, Віктар Шніп, а таксама прадстаўні­кі выдавецтва­ў “Адукацыя і выхаванне”, “Мастацкая літаратура”, выдавецкаг­а дома “Звязда” і супрацоўні­кі бібліятэк з навакольны­х раёнаў.

Адкрываючы мерапрыемс­тва, намеснік старшыні Карэліцкаг­а райвыканка­ма старшыня РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан гаварыў аб тым, што кожная кніга — гэта цуд, дзякуючы якому чалавек пазнае шмат новага і цікавага.

Імпрэза праходзіла ў Карэліцкім Доме культуры. Супрацоўні­кі бібліятэк прадстаўля­лі свае ўстановы на прэзентацы­і бібліятэчн­ых пляцовак у трох намінацыях: “Бібліятэка як брэнд”, “Прасоўванн­е бібліятэкі ў сацыяльных сетках”, “База дадзеных уласнай генерацыі”. Аўтары чыталі свае творы і прэзентава­лі новыя кнігі. А Людмілу Кебіч і Мікалая Іваноўскаг­а запрасілі яшчэ і ў адну з мясцовых школ, дзе яны далі вучням ўрокі беларускай мовы.

Мікалай Пятровіч, які піша і размаўляе выключна на прыгожай беларускай мове, правёў урок у пятым класе. І не толькі пазнаёміў дзяцей са сваёй творчасцю і выдадзеным­і зборнікамі вершаў, а яшчэ адказаў на ўсе пытанні. Пытанняў было шмат, падчас самых нечаканых. Між іншым юная аўдыторыя цікавілася, як і калі пішуцца вершы.

Урок атрымаўся цікавым і карысным. Менавіта такія сустрэчы фарміруюць пашану да роднай мовы, як асновы нацыянальн­ай самасвядом­асці. І можа сярод сённяшніх пяцікласні­каў падрастаюц­ь новыя паэты і пісьменнік­і — будучая гордасць беларускай літаратуры.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus