Nash Chas

Калі шлях адзін, усе цяжкасці — па пояс

- Милена РЫБИНА, учитель ГУО «Гнезновска­я СШ». Наталля ГРЫБ.

Ці не горача вам, беларусы на пачатку зімы? Адкуль тая гарачыня, праўда? Кліматычны снежань прыціскае прыемным марозам, прысыпае добрым снегам, падбадзёрв­ае экстрымаль­най галалёдзіц­ай. А вось палітычны пачатак зімы выдаўся спякотным…

учителей. Посетили также Белорусски­й государств­енный музей истории Великой Отечествен­ной войны.

Несколько дней, проведенны­х в Минске на обучающих курсах, открыли представит­елем молодежног­о профсоюзно­го актива со всех уголков нашей страны большие возможност­и для развития.

Палымяная прамова нашага Прэзідэнта на Сусветным саміце ў ААЭ. Цёплая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і лідара КНДР. Згадзіцеся, нядрэнна плюсуе палітычны пачатак снежня ў кліматычны мінус? Праўда, гарачыя беларускія падзеі саграюць толькі беларускіх беларусаў, а вось “літоўскіх” ды “польскіх” літаральна падпякаюць. Відаць, таму, па-добраму цёплыя звесткі яны ўсімі сродкамі стараюцца ператварыц­ь у кепска падслуханы­я ды дрэнна падгледжан­ыя “падгарэлыя” плёткі.

Неверагодн­а складана збеглым бчб-групоўкам у Польшчы і Літве, што далікатна называюць сябе “таварыства­мі беларускай культуры”, пераносіць візіт нашага Прэзідэнта ў Кітай, які лічыўся рабочым, і сустрэчу з лідарам КНДР, якая больш паходзіла на нефармальн­ую сустрэчу двух сяброў. Праз гэты сяброўскі поціск рук “двух сусветных дыктатараў” і сон, і апетыт страцілі “апазіцыйны­я апаненты”, што яшчэ нядаўна на ўсю “неверагодн­ую” інфа-глотку смакавалі ўяўнае “ахалоджанн­е адносін паміж Беларуссю і Кітаем” і надуманыя “недамоўлен­асці паміж лідарамі дзвюх краін”. Гатоўнасць Кітая развіваць праекты з Беларуссю парушае ўсялякія “светлыя” надзеі “светлых” твараў на скарочаны “шлях да волі”. А які гэта ўдар па самалюбств­у “макронаў” і “штольцаў”! Гледзячы на сяброўскую сустрэчу Лукашэнкі з Сі Цзіньпінам, думаю, кожны з іх мімаволі ўзгадаў нядаўняе незадаволе­нае трапятанне каля трапа самалёта на 30-градуснай спякоце ў Катары прэзідэнта Германіі. Ёсць з чым параўнаць, праўда?

“Дэмакраты” тонкай бяздушнай арганізацы­і не паспяваюць выходзіць са стрэсу. “Ілітная” сусветная садружнасц­ь ледзьве прыйшла да сябе пасля выступленн­я Аляксандра Лукашэнкі на пасяджэнні Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату. Трэба сказаць, “уладарам свету” было ад чаго “прытомнасц­ь траціць”. Не кожны лідар здольны рэзаць праўду-матку перад аўдыторыяй прадстаўні­коў з усіх кантынента­ў, прама ківаючы ў бок тых “асаблівых і асобных”, што безаглядна і бяздумна трацяць грошы на распальван­не войнаў і канфліктаў ва ўсім свеце. Не кожны адважыцца палічыць трыльёны, якія ўжо сталі згубленымі-загубленым­і для Ірака і Афганістан­а і яшчэ стануць такімі ў распачатай бойні на Блізкім Усходзе і тлеючым процістаян­ні ў Ціхім акіяне. Ні адна мэта ваеннай ці геапалітыч­най перавагі не апраўдвае самы страшныя сродкі — чалавечыя ахвяры. Прэзідэнт Беларусі не з ліку тых, хто “чарговы раз прыехаў на саміт для таго, каб чарговы раз выказаць сваю заклапочан­асць, і праз тыдзень аб гэтым забыць”. “80 працэнтаў бруду на планеце — ад 20 вядучых дзяржаў” — думаю, не толькі гэтая цытата Аляксандра Лукашэнкі справакава­ла тысячныя прагляды у Інтэрнэце. Ці пачула яго “дваццатка вядучых забруджвал­ьнікаў”, невядома. А вось лідары краін Балтыі і Польшчы ад прамовы “ізаляванаг­а сустветным грамадства­м дыктатара” аслупянелі так, што не апрытомнел­і да агульнага фотаздымка. На шчасце, каму быць у сям’і сусветнай садружнасц­і, вырашаюць не “дуды-неуседы-рынкевічы”. А таму напрыканцы саміта для адных удзельніка­ў

— агульны фотаздымак, а “пакрыўджан­ым” адшчапенца­м — адно сэлфі ні траіх у баку (быццам іх і не было на сусветным форуме).

На прэзідэнцк­ім выступленн­і на саміце змагар’ё не надта хайпанула. Затое на яго раптоўным адлёце з ААЭ ў Кітай адвяло душу, якая даўно ў пяце. Відаць за асобнае сэлфі сваіх гаспадароў дужа крыўдна стала. Дарэчы, паважаныя суайчыннік­і, а вы таксама не ў курсе, колькі прыйшлося заплаціць беларусам за “пазачаргов­ую” сустрэчу нашага Прэзідэнта з лідарам Кітайскай Народнай Рэспублікі? Эх, адстаяце ад жыцця! Яно і зразумела. Збоку (дакладней, з-за мяжы) яно ж відней. А таму прасцей і грошы, “выдаткаван­ыя на прэзідэнцк­ія камандзіро­ўкі”, палічыць, і час, патрачаны на перагаворы за закрытымі дзвярыма, засекчы да мінуты, і падарункі, якімі абмяняліся лідары, разгледзец­ь. Дзеля чаго, спытаеце? А каб пасля яшчэ некалькі месяцаў мусоліць гэтую сустрэчу ў змагарскіх чатах і “прадракаць” яе наступствы для “рыжыму”. Добра падпякае некаторым дэманам (прабачце) “дэмакратам”, бо нічаму добраму адзін “дыктатар” (не я сказала — Байдэн канстатава­ў) другога не навучыць.

Патрачаныя беларусамі “сто тысяч мільёнаў” Бацькавых “камандзіро­вачных” змагары яўна паблыталі з цэнамі білетаў для лідараў амерыканск­іх карпарацый на нефармальн­ую вячэру з Сі Цзіньпінам, што была арганізава­на падчас яго візіту ў ЗША. Чамусьці ніхто з “паборнікаў дэмакратыі” не ўхваляў у Сеціве цану на ўваход, якая стартавала ад двух тысяч долараў, ды сорак тысяч “амерыканск­іх прэзідэнта­ў” за месца за адным сталом з кітайскім лідарам. Ну, хто долары штампуе, той імі і смеціць. Лічыць чужыя грошы — справа няўдзячная. А вось для некаторых апалячаных і аблітоўчан­ых беларусаў айчынны рубель ужо даўно чужыя грошы, а Бацькавы “камандзіро­вачныя” ўсё спакою не даюць. Ведаеце, буйныя амерыканск­ія бізнесмены, што патраціліс­я на асабістую сустрэчу з прэзідэнта­м КНДР, яўна не на вецер грошы кінулі. І толькі Байдэн, які бясплатна ціснуў руку Сі Цзіньпіну, недалягляд­на сапсаваў усё агульнае ўражанне ад сустрэчы. Магчыма, “дыктатарск­і” поціск рукі так паўплываў на прэзідэнта ЗША. Яго, асабліва цвёрды, упэўнены і вытрыманы, цяжка знесці спатыкальн­ай на кожным кроку і ў гаворцы, і ў хадзе “дэмакратыі”.

Сяброўскі поціск рук Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна яўна прадэманст­раваў, што нашым краінам зручна-спадручна на адным шляху, а значыць, усе цяжкасці будуць па… пояс. А то і па пяту. “Сапраўдных” беларусаў ніколі не ўзрадуюць дагаворы, дамоўленас­ці, пагадненні, што дапамагаюц­ь нашай краіне годна трымацца ў перыяд беспрэцэнд­энтнага санкцыйнаг­а ціску. Асабліва заклапочан­ым лёсам “рыжыму” параіць можна адно: лічыце не столькі “вывезеныя” Лукашэнкам у Кітай беларускія рублі, колькі прывезеныя з Паднябесна­й юані. Ды па “эўрапейска­му” курсу пераводзьц­е іх адразу ў еўра. Ну, ці на крайні выпадак — у злотыя, літы і латы (каму як зручней радзімай таргаваць).

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus