Nash Chas

Новы год яшчэ ў дарозе

- Елена БОГДАНОВИЧ Галина СМОК

Ліст…

Мікалай ІВАНОЎСКІ

“Дзядулька, любы наш Мароз! Я ўзрост дзіцячы перарос.

Але звярнуцца ўсё ж ахвота, З табой гадамі — я блазнота.

Пішу табе я ліст-зварот. Сабраў пытанняў шмат за год. Пытаю шчыра, нібы Бога: Чаму так зла на свеце многа?

Мне адкажы і не мані: Ірвуць нам войны карані. Ты бачыш сам усё вачамі — Руіны, смерці за плячамі…

Нас вірус нішчыць ноччу, днём. Жыццё знішчаецца агнём, А смерць дзяцей касою косіць… Навошта зло зямелька носіць?

Прашу цябе, дапамажы!

Адкінь злачынцаў ад мяжы. На посах твой цяплю надзею, Мо замарозіць ён зладзеяў?”

***

Хай прынясе чароўны Цмок Цяплынь вясны і бусла клёк. Каб беды ў Новы год міналі І гора ў нас людцы не зналі.

Кніжка памяці

Гартаю кніжку памяці Зімою я ля печы.

Віхуры круцяць замяці, Вяртаюць мне сустрэчы…

Знаходзіць кніжачка-альбом Шмат успамінаў, фота. Прайшоў жыццёвы буралом, Дзе радасць і самота.

Сардэчка лёганька кальне — Адкрылася старонка.

Туды душа як зазірне — Бальзамная скарбонка.

Любоў чароўна напаткаць — Прыемна множыць сілы. Умеем мы душой кахаць. Расціць на старасць крылы.

Пляткарыць часта любіць люд І смеццем прыцярушыц­ь. Не разалье абдымкі бруд. Любоў жыццё варушыць…

Мне кніжку памяці закрыць Сягоння давядзецца. З каханнем лёгка адпачыць… Няхай любоў не рвецца…

Шукайце шчасце

Зб³рал³ся мы змясц³ць “з³мовую” л³таратурную старонку ¢ навагодн³м нумары 31 снежня, але не атрымалася. ² ¢сё ж так³ мы прымеркава­л³ вашы вершы да гало¢нага з³мовага свята. Новы год па старому стылю наступ³ць тольк³ за¢тра. Так што яшчэ раз в³ншуем ус³х з Новым годам ³ Калядам³. Aeадаем натхнення ³ творчых поспеха¢ на ¢весь год.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus