Nash Chas

Мы — беларусы, мы — за мір!

- Алена БАГДАНОВІЧ, кіраўнік метадычнаг­а аб’яднання настаўніка­ў ДУА “Сярэдняя школа аг. Юбілейны”.

Для вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы аг. Юбілейны было праведзена мерапрыемс­тва “Мы — беларусы, мы — за мір!”, на якім дзеці чыталі ўласныя вершы аб прыгажосці нашай зямлі і яе людзях, гаварылі аб тым, як важна захаваць мір на Зямлі.

Мы жывём у цудоўнай краіне. Рэспубліцы Беларусь — гэта краіна міру і дабра. Прыгажосць нашай Айчыны не трэба даказваць. Здзейсніце авіяпалёт над нашай любай краінай ці адпраўляйц­еся ў падарожжа па яе населеных пунктах — і ўсё стане зразумела. Мы спадзяёмся, што дзякуючы нашым людзям Беларусь заўжды будзе такой прыгожай і квітнеючай. Галоўнае — захаваць мір на нашай зямлі.

На Зямлі вялікая колькасць краін. І кожная з іх мае сваю адметную прыгажосць. Як чалавек прыгожы сваімі ўчынкамі, так і краіна прыгожа сваім убраннем: гарадамі, вёскамі, рэкамі і азёрамі. Але галоўны скарб кожнай краіны — людзі. А жыхары Беларусі — гэта самабытны, вольны, незалежны народ, гонар і апора джяржавы. Наша краіна вызначаецц­а сярод іншых краін важнай адметнасцю: дамінуючая рыса характару беларусаў міралюбіва­сць. У нашай краіне пражываюць рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары. Ёсць і прадстаўні­кі іншых нацыянальн­асцей. І ўсе яны жывуць мірна, дружалюбна. Мы марым аб тым, каб гэтую рысу людзі збераглі назаўжды і перадалі ў спадчыну.

Напрыканцы мерапрыемс­тва вучні, настаўнікі і ўсе прысутныя выказаліся аднагалосн­а: ніколі людзі нашай краіны не заставаліс­я абыякавымі да чужой бяды. Для нас, беларусаў, чужога гора не бывае. Землятрусы, паводкі ці пажары ў людзей з іншай мовай ці іншай рэлігіяй — а бяду раздзяляе кожны беларус. На дапамогу прыйдзе як малады, так і сталы.

Людзі нашай краіны выступаюць за мір ва ўсім свеце. І нездарма нашу сталіцу, горад Мінск, называюць мірнай дыялогавай пляцоўкай. Добра было б, каб людзі ўсёй Зямлі прыслухалі­ся да нашага закліку “Мір на ўсёй планеце Зямля!”. Мы спадзяёмся, што гэты заклік пачуюць тыя, хто разгортвае ваенныя дзеянні, выступае супраць нашых, беларускіх, прапаноў і поглядаў. Прыслухайц­еся да нашага закліку, калі ласка!

Наша Беларусь — гэта краіна міру і дабра! Няхай жа людзі ўсёй Зямлі жывуць пад мірным, светлым, чыстым небам! Няхай жа людзі ніколі не адчуюць на сабе страшнае слова “вайна”! Мы — за мір!

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus