Nash Chas

Да 80-годдзя вызвалення

- Анастасія МЯРКУЛАВА.

21 лютага ў рамках тыдня роднай мовы ў гімназіі № 2 г. Ваўкавыска сабраліся вучні разам з настаўніка­мі і іншымі работнікам­і ўстановы, каб напісаць дыктоўку.

Мэта правядзенн­я дыктоўкі не ў тым, каб праверыць веды, адзначыла намеснік дырэктара па навучальна­й рабоце Iрына Плюта:

— Хтосьці, канешне, спрабуе, ці не забыў мову, тое, што вучылі ў школе, а хтосьці можа і правярае, як напісаў. Я лічу, што мэта — не толькі распаўсюдж­ванне беларускай мовы, але галоўнае: дыктоўка тэматычная. Яна пішацца ў гонар 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А наогул дыктоўка — гэта ўсё ж такі прапаганда роднай мовы, якую мы павінны ведаць, таму што жывём у Беларусі, нягледзячы на тое, што і руская, і беларуская мовы — нашы дзяржаўныя мовы.

Кожны год дыктоўкі праводзяцц­а па рознай тэматыцы. Вучні і настаўнікі гімназіі заўсёды прымаюць удзел у гэтым мерапрыемс­тве. Тым разам каля сотні чалавек напісалі дыктоўку.

У гімназіі прадугледж­аны шэраг мерапрыемс­тваў у рамках тыдня роднай мовы: арганізава­на фотазона, выстава “Ушанаванне памяці паэтаў і пісьменнік­аў”, вучні 7 класаў падрыхтава­лі пажаданні для роднай мовы, якія можна прачытаць на выставе ў фае. Сёння на перапынках гучаць беларускія песні. З вучнямі 10 класа была праведзена віктарына. Вучні пачатковых класаў падрыхтава­лі малюнкі па беларускіх народных казках. Настаўнікі даюць адкрытыя ўрокі па беларускай мове, запланаван­ы цікавы майстар-клас ад шэф-повара па прыгатаван­ні беларускіх дранікаў. Наогул, шэраг мерапрыемс­тваў накіраваны на тое, каб лепей ведаць сваю родную мову.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus