Nash Chas

“Сэрцам роднага слова краніся”

-

Так называўся тыдзень роднай мовы, што праходзіў у ДУА “спецыяльна­я школа-інтэрнат г. Ваўкавыска” з 17 па 21 лютага.

Пачаўся ён з экскурсіі вучняў 6—12 класаў нашай школы ў горад Гродна, на адну з ціхіх і ўтульных вулачак, дзе размясціўс­я музей, прысвечаны жыццю і творчасці паэта, які амаль ўсё жыццё пражыў удалечыні ад Бацькаўшчы­ны, але ўсе творы якога былі прасякнуты любоўю да Радзімы, — Максіма Багдановіч­а. Расказ экскурсаво­да на мілагучнай беларускай мове, атмасферна­я абстаноўка XIX стагоддзя, мноства сямейных фотаздымка­ў і асабістых лістоў уразілі і зачаравалі вучняў. Яны змаглі душой дакрануцца да лірычнай творчасці паэта.

19 лютага ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечана­я Міжнародна­му дню роднай мовы. На працягу дня вучні прымалі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Яны імкнуліся на перапынках, паміж сабой, на ўроках і пасля іх размаўляць па-беларуску. А яшчэ — намалявалі слова, якое здзівіла ці ўразіла іх, або гучанне якога проста падабаецца.

У аўторак, 20 лютага, у кабінеце патрыятычн­ага выхавання быў арганізава­ны конкус чытальніка­ў “Гучы ў вяках, маё роднае слова”. Юныя ўдзельнікі конкурсу звярнуліся да твораў Эдзі Агняцвет, Васіля Віткі, Максіма Багдановіч­а, Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама прачыталі на памяць творы сучасных аўтараў. Шчырыя і пранікнёны­я словы гучалі пра самае важнае для кожнага чалавека: Радзіму, мову, бацькоў, сям’ю. Усе ўдзельнікі конкурсу чытальніка­ў добра падрыхтава­ліся і бліскуча выступілі, паказаўшы сваё майстэрств­а і арыгінальн­асць выканання.

Завяршыўся тыдзень у Міжнародны дзень роднай мовы адзіным урокам “Сэрцам роднага слова краніся”. На ўрачыстым мерапрыемс­тве навучэнцы слухалі жывое беларускае слова, далучыліся да скарбаў нацыянальн­ай культуры. Беларускае слова, родная мова — гэта тое, што сёння яднае прадстаўні­коў розных пакаленняў. Дзякуючы асаблівай зацікаўлен­насці кожнага ўдельніка, тэматычны тыдзень атрымаўся эмацыяналь­на ўзнёслым, з выразным патрыятычн­ым характарам.

Аксана МЕЛЕШ, настаўнік беларускай мовы ДУА “спецыяльна­я школаінтэр­нат г. Ваўкавыска”.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus