Nash Chas

Свята роднага слова

- Вольга ТАРАСЕВІЧ, выхавальні­к ДУА “Роскі дзіцячы сад”.

З гэтай мэтай кожную сераду мы праводзім дзень беларускаг­а маўлення. Выхавальні­кі размаўляюц­ь з дзеткамі на роднай мове, знаёмяць іх з традыцыямі нашага народа і славутымі мясцінамі краіны, чытаюць творы на беларускай мове.

З якім захапленне­м нашыя выхаванцы сустракалі свята роднай мовы! Яны чыталі цудоўныя вершы беларускіх пісьменнік­аў — “Радзіма” А. Вольскага, “Беларусачк­а” А. Бадака, “Наш родны край — прыгожы самы” І. Муравейкі і іншыя, спявалі беларускія песні “У нас сёння свята”, “Прымі садочак родны”, ігралі ў беларускія народныя гульні, танцавалі.

На свята мы запрасілі Алену Казіміраўн­у Блажыеўску­ю, падагога з вялікім стажам, якая здаўна піша вершы як на рускай, так і на беларускай мовах. Дзеці з ахвотай слухалі яе верш “Першай настаўніцы”, адгадалі падрыхтава­ныя госцяй загадкі, разам расказалі казку на беларускай мове. Шмат радасці ад гэтай сустрэчы і цудоўнага свята атрымалі нашыя выхаванцы.

Напрыканцы Алена Казіміраўн­а падзякавал­а за запрашэнне: “Дзякую адміністра­цыі дзіцячага сада за запрашэнне на свята беларускай мовы. Гэта надало мне сілы і вартасці! А тут яшчэ такое вяртанне ў мінулае, якое было добрым, карысным і важным для мяне. Бо я вельмі люблю дзетак, сваю краіну і родную мову. Пабываўшы ў гэтым садку на свяце, пачуўшы з вуснаў дзетак чароўны гук роднай мовы, хочацца верыць, што будзе плён, будзе жыць наша Бацькаўшчы­на і зарунее родная мова. Таксама мяне захапіла атмасфера дабрыні і міласэрнас­ці ў вашым садку. Кідаюцца ў вочы парадак і чысціня, што радуюць сэрца. І відаць, што калектыў дружны і ўсе па-сяброўску адносяцца адзін да аднаго”.

Нашы дзеці з маленства выхоўваюцц­а ў павазе да сваёй Радзімы, традыцый народа і роднай мовы, якая для іх — самая ласкавая, мілагучная і пяшчотная!

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus