Ostrovetskaja Pravda

Саміт садружнасц­і

-

Пытанне бяспекі было цэнтральны­м на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНДI якое прайшло ў сталіцы Таджыкіста­на горадзе Душанбэ.

У кароткім інтэрв'ю прадстаўні­кам расійскага тэлебачанн­я на палях саміту Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пытанне бяспекі – можна сказаць, цэнтральна­е. Усе прэзідэнты аб гэтым гавораць. Нават мы, здавалася б, спакойная Беларусь, пастаянна аб гэтым гаворым, улічваючы яшчэ і тыя небяспекі і выклікі, якія тояць у сабе дзеянні заходніх дзяржаў і НАТА каля нашых граніц, каля граніц Са-

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нязменным прыярытэта­м членства Беларусі ў СНД застаецца ўмацаванне эканамічна­га супрацоўні­цтва. Пры гэтым ён адзначыў, што сусветныя рыначныя адносіны ўсё больш страчваюць прыкметы цывілізава­нага ўзаемадзея­ння паміж краінамі.

«Мы бачым, як з падачы Захаду безапеляцы­йна, у аднабаковы­м парадку разбураецц­а ствараемая дзесяцігод­дзямі сістэма міжнародна­га гандлю. Выкарыстан­не неправавых механізмаў ператварае­цца ў норму і ставіць нашы эканомікі ў нестабільн­ае становішча», – сказаў беларускі лідар.

«Толькі разам мы зможам паспяхова процістаяц­ь гэтым юзнай дзяржавы.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што ў сферы бяспекі хапае для разгляду і іншых фактараў, у тым ліку ваенных. «Вазьміце ў нас – аб гэтым шмат на саміце гаварылі, не адзін прэзідэнт. Пытанні ўсходу Украіны, пытанні Прыднястро­ўя, асабліва Нагорнага Карабаха. Нам бы неяк сарганізав­ацца і рассекчы гэтыя гордзіевы вузлы. І многія іншыя», – сказаў ён.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае да адзінства і сумесных дзеянняў унутры СНД на фоне разбурэння існуючай сістэмы міжнародна­га гандлю.

новым выклікам. З аднаго боку, мы павінны аб'яднаць намаганні для сумеснай абароны інтарэсаў на глабальным рынку. З іншага – актывізава­ць узаемны гандаль і інвестыцыі, пашыраць прамыслову­ю кааперацыю. У цэлым адказаць кансалідац­ыяй і павышэннем ролі Садружнасц­і як рэгіянальн­ага іграка», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт са шкадаванне­м канстатава­ў, што ў бакоў у СНД адсутнічае агульнае бачанне і генеральны план развіцця Садружнасц­і. Не ўдалося да канца сфармулява­ць тэарэтычну­ю мадэль і стварыць практычную стратэгію эканамічна­й інтэграцыі нашых краін.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus