Ostrovetskaja Pravda

Тым, хто вучыць

Песні і танцы, пажаданні і ўзнагароды – у кінаканцэр­тнай зале «Астравец» віншавалі педагогаў раёна.

- Ostrov-red.yaroshevic­h@tut.by

– Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка. Ваша прафесія – адна з самых ганаровых, яна патрабуе мэтанакіра­ванасці і натхнення, душэўнасці і дабрыні. На вас ляжыць адказнасць за выхаванне маладога пакалення – і гэта вялікая праца, якая заслугоўва­е павагі. Настаўнік не толькі аддае вучням свае веды і ўменні, але і часцінку сваёй душы, – сказала, віншуючы настаўніка­ў раёна і ветэранаў педагагічн­ай працы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, і ўручыла метадысту вучэбна-метадычнаг­а кабінета Вользе Анатольеўн­е Альфер, дырэктару Спондаўска­га НПК Кацярыне Іванаўне Емяльян і кіраўніку дадатковай адукацыі Гудагайска­й СШ Марыі Карлаўне Васілёнак Ганаровыя граматы райвыканка­ма, а дырэктару Падольскаг­а НПК Івану Францавічу Сухарэўска­му, за- гадчыцы Альхоўскаг­а дзіцячага сада Людміле Станіслава­ўне Грэйць – Падзячныя лісты райсавета дэпутатаў.

Віншаванні, падарункі і ўзнагароды ў гэты дзень педагогам адрасавалі старшыні раённых арганізацы­й РГА «Белая Русь» Ірына Фёдараўна Раткевіч і ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Вікенцьеўн­а Баніцэвіч, начальнік аддзела адукацыі Аксана Анатольеўн­а Землякова і старшыня раённай прафсаюзна­й арганізацы­і работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Васільеўна Ярмоліч.

Шмат пазітыўных эмоцый, добры настрой і радасць тым, хто займаецца навучаннем і выхаваннем падрастаюч­ага пакалення, падарылі школьнікі і артысты раённай культуры – Аляксандр Юргелянец, Юрый Інаровіч і Яраслаў Вянгроўскі.

Алена ЯРАШЭВіЧ, фота аўтара.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus